Белорусская литература


1. Што такое тэма мастацкага твора?
Тэма літаратурнага твора — жыццёвая з’ява або кола з’яў, пра якія ідзе размова ў творы.
2. Як выяўляецца асноўная думка (ідэя) твора?
Ідэя твора выяўляецца як абагульненая думка, асноўны сэнс літаратурнага твора, які ўвасабляецца праз тэму, вобразы герояў, апісанні і карціны. Ідэя — гэта тое, што аўтар хацеў сказаць сваім чытачам, дзеля чаго пісаў твор.


 У якую пару года адбываюцца падзеі? (Восень)

На ніцях белай павуціны
Прывозяць восень павучкі.
Яе красёнцы, чаўначкі
У моры лесу мільгатнулі
І лісце ў багру апранулі.
І з кожнай лісцевай галоўкі
Глядзіць твар восені-свякроўкі.

Павее ветрык – шурхнуць травы:
Няма ў ім ласкі, ні забавы.
Не - то не шолах каласочкаў.
Не смех блакітных васілёчкаў
У межах росных збажыны;
Не – то не музыка вясны,
А ціхі жаль і нараканне,

З жыццём і з сонцам развітанне.
Шыбуюць гусі ў край далёкі
І жураўлі ў той самы край.
Бывай жа, лецейка, бывай!
Бывайце, родныя валокі! 


• Якой паўстае восень у прачытаных радках? (Сумнай, параўноўваецца з ціхім жалем і нараканнем, развітаннем з жыццём і сонцам)

• Нельга разглядаць твор і не дакрануцца да прыгажосці роднага слова. Паспрабуйце знайсці СМВ у прапанаваных радках і запісаць іх у табліцу (5 хвілін). 

Сродкі мастацкай выразнасці
Прыклады з тэксту

Эпітэты
Мора лесу, лісцевая галоўка, восень-свякроўка, край далёкі
 

Метафары
Прывозяць восень павучкі; красёнцы, чаўначкі мільгатнулі і лісце ў багру апранулі; глядзіць твар восені, шурхнуць травы, шыбуюць гусі

Параўнанні
Не - то не шолах каласочкаў, не смех блакітных васілёчкаў, не – то не музыка вясны, а ціхі жаль і нараканне, з жыццём і з сонцам развітанне

Звароткі
Бывай жа, лецейка, бывай!
Бывайце, родныя валокі!  


1 комментарий: