Анализ произведения Журавлиный крик Быкова
Василь Быков известный белорусский писатель. Большинство его произведений отражают тяжелые военные и послевоенные времена, которые автор сам в молодости испытал на себе. Совсем еще в юном возрасте Быков отправился на войну, где был серьезно ранен, но все же с достоинством прошел всю войну. Это дало отражение на все произведения автора, так как только них можно увидеть всю грязь, боль и скорбь войны.
Данная повесть была написана в 1959 году и отражала войну в лицах нескольких человек. В произведении мы видим пять солдат со старшиною, которые под страхом смерти должны помочь своему батальону отступить. Главная задача шестерых ребят против армии фашистов это перекрыть переезд на сутки. В такой переломный момент их жизни в их лицах отражаются разные чувства и поступки минувших лет. Все солдаты это личности, со своими характерами и устоями в жизни. При чтении читатель понимает, что эти солдаты смертники, но их военный дух выше всего.
По особенному автор описывает переживания старшины Карпенко, который понимает что ребята молоды и не умеет вести себя в критических ситуациях. После ранения он не падает духом, не пытается смириться со смертью, а даже наоборот находит в себе силы отдавать команды для выполнения поставленной задачи. Все это давление показывает нам с иной стороны героя Ивана Пшеничного и Алика Овсеева. Предательство Ивана и нежелание победить приводит в ярость, так как все его действия подставляют жизни многих людей. У него нет веря ни в себя, ни в светлое будущее и после побега и сдачи к немцам его постигает смерть в виде расстрела.
Еще один герой, привлекающий внимание своей мужественностью это Борис Фишер. Он не молод и у него образование в сфере искусства, но это не помешало показать насколько он достойный и смелый человек. А Витька Свист вносит в произведение некоторую улыбку, так как пытается шутить и отвести всех от неприятных мыслей. Он когда-то сидел в тюрьме, но менее доброжелательным и щедрым он не стал.
Повествование очень реалистично и читатель по всей книге находится в напряжении и в тревоге. Все произведения Василь Быкова подвергались жесткой критике и оценке, но это не мешало читателю полюбить его произведения за жизненный опыт и героизм.
2 вариант
В 1959 году писатель Василий Быков выдает книгу «Клюквенный крик». В которой он пишет о истории советских Солдатов, которые оказались на железнодорожному переезде, вместе дружили, дрались, умерли от войск Вермахта.
Жанр - повесть.
Осенью 1941 года, советские войска проигрывают битву и отходят к железнодорожного переезда со сломанным шлагбаумом, на краю леса. Шесть солдат из батальона красноармейцев, заляпанных глиной, получают задание от командира, перекрыть дорогу на сутки, чтобы те смогли отступить.
Они были вооружены противотанковыми гранатами, винтовками и пулеметом. Когда батальон начал отступать, они начали укрепляться, копать окопы с помощью саперской лопастей. Они поочереден копали целый день, из еды у них был только черный хлеб, сало и сигареты. Один из солдат услышал выстрелы, тогда они подумали, что их просто обошли, с другой стороны. Пшеничный упал в отчаяния думал, как сдаться врагу. Вечером Свист приготовил гречневую кашу. Когда они ели, то понимали, что это может быть их последний ужин, потому что завтра будет смертельный бой. Поэтому Пшеничный идет сдаваться немцам понимая, что завтра их полк разобьют, и он хочет жить богатой жизнью, но пусть не сразу. Однако немцы не имеют к нему внимания и расстреливают его за лесом. Пшеничный понимает, что он сделал это зря, и его сейчас убьют. Утром Фишер стоял на дозоре увидел, как немецкой мотоцикл поджидая к ним, он убивает в коляску офицера с винтовку. Однако на него самого открывают огонь немцы, батальон приготовился к бою. Свист уничтожает две бронемашины противника, а командир расстреле два мотоцикла с пулемета. Получившие сопротивление немецкие войска отступают, между тем они питаются обобрать умерших немцев.
Подготовившись ко второй атаки, фашисты отправляют танки. Одного танка они подводят, но выстрел второго уничтожает противотанкового оружия. Осколки попадают в старшину Карпенко, тогда Свист пожертвовав собственной жизнью, подрывает второй танк на мосту. Немцы прекращают атаку, потому что понимают, что сопротивление нет, Овсеева хочет бежать из позиции, поэтому его как предателя застреливает Кувшин, который лежит рядом с умирающим старшиной. Когда не было выстрелов Кувшин увидел в небе журавлей, и он чувствует чувство отчаяния. Немцы начинают новую атаку, подходят их новые силы, и они за танками начинают атаку. Кувшин понимает, что убежать у него не получится, и он сжимает гранату в руках. Приказ должен быть выполнен до последнего живого. Даже маленький батальон может остановить врага и отобрать у них их время, нанести врагу большие потери.
Главной темой повести является реакция разных людей на какое-то событие.
Главные герои:
Григорий Карпенко старшина батальона.
Борис Шифер- ученый из Петербурга.
Василий Глечик- солда.
Витька Свист - солдат из Саратова.
Иван Пшеничний- солдат из Москвы.
Алик Овсеев - солдат, сын подполковника.
Повесть состоит из введения и 8 глав.
пятница, 12 февраля 2021 г.
Анализ произведения Журавлиный крик Быкова
четверг, 11 февраля 2021 г.
Учебный предмет «Белорусская литература» Васіль Быкаў “Жураўліны крык”. Чалавек і вайна VIII класс
Учебный предмет
«Белорусская литература»
Васіль Быкаў “Жураўліны крык”. Чалавек і вайна
VIII класс
Балукова Людмила Ивановна, учитель бедорусского языка и литературы, I квалификационная категория |
Тэма. Васіль Быкаў “Жураўліны крык”. Чалавек і вайна
Мэта. Садзейнічаць адчуванню і разуменню вучнямі трагічнасці і велічнасці
лёсу герояў аповесці.
Задачы:
- развіваць уменне аналізаваць, рабіць высновы;
- развіваць звязнае маўленне;
- выхоўваць імкненне да самавыхавання.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка (інтэрактыўная дошка), прэзентацыі (1,2)
Падрыхтоўчая работа: у якасці дамашняга задання вучням трэба было:
прачытаць твор;
скласці цэнтон на тэму “Вайна”;
Афармленне ўрока: партрэт пісьменніка;
выстава кніг;
Эпіграфы: 1. Расказваю пра вайну таму, што ненавіджу яе.
В.Быкаў
2. Загінеш— і ведаць не будуць
пра цябе нічога сябры.
Загінеш— і ведаць не будуць
маці, жонка, бацька стары.
Але волі няма вышэйшай
за абраную ў гэтым жыцці.
Але долі няма вышэйшай,—
Аднаму на тысячы йсці.
У.Караткевіч
Ход урока
І. Уступнае слова настаўніка
Слайд 1
Сёння на ўроку мы зробім крок да нашай гістарычнай памяці. Каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае. Кажуць, новая вайна будзе, калі народзіцца пакаленне, якое забудзе, што такое вайна. Таму сёння мы зноў гаворым пра вайну. Але гэта не проста ўрок – гэта наша маленькая часцінка памяці. Яго мы прысвячаем памяці В.Быкава, памяці вашых дзедаў, прадзедаў, усіх тых, хто бачыў вайну, ваяваў, перажыў яе.
ІІ. Праверка дамашняга задання
Цэнтон. (Вучні зачытваюць свае цэнтоны).
З мэтай абудзіць цікавасць да літаратуры шляхам прэзентацыі сваіх
цэнтонаў.
Слайд 2
З біяграфіі В.Быкава
З мэтай абагуліць і асэнсаваць веды пра жыццё і творчасць В. Быкава
Звярніце ўвагу на першы эпіграф да нашага ўрока: “Расказваю пра вайну таму, што ненавіджу яе. В.Быкаў”. Для таго, каб зразумець аўтара, трэба ведаць, чым ён жыў, якія выпрабаванні пераадолеў. Што вам вядома пра нашага геніяльнага творцу, нам дапаможа вызначыць наступная работа. (Прэзентацыя 1)
Слайд 3-7
Перад вамі выявы з жыцця і творчасці Васіля Быкава. Узнавіце іх, калі ласка, успамінаючы матэрыял мінулых ўрокаў.
Вызначэнне жанру твора (прыём “Ланцужок”: ланцужок не павінен разарвацца, усе вучні класа павінны даць свой адказ)
Па ланцужку акрэслім, што ў жанравых адносінах “Жураўліны крык” – гэта …
аповесць;
аповесць – гэта адзін з асноўных жанраў эпічнай літаратуры;
яна значна большая за апавяданне;
сюжэт яе складаецца з некалькіх эпізодаў, звязаных з жыццём аднаго або некалькіх герояў;
сюжэт аповесці больш складаны, чым сюжэт апавядання;
у аповесці расказваецца пра адзін чалавечы лёс, але ён цесна звязаны з лёсам іншых людзей.
Аповесці В. Быкава маюць свае асаблівасці:
па-першае, абмежаваная колькасць герояў;
у “Жураўліным крыку” іх шэсць – старшына Карпенка,
Фішар;
Віцька;
Свіст;
Глечык;
Аўсееў
Пшанічны;
па-другое, кароткая часавая прастора;
у “Жураўліным крыку” – суткі;
па-трэцяе, праблема выбару;
у герояў заўсёды ёсць магчымасць выбраць: стаць здраднікам ці застацца сумленным чалавекам;
па-чацвёртае, спалучэнне трагічнага і гераічнага;
гінуць усе галоўныя героі і большасць з іх – сапраўдныя героі, якія паклалі сваё жыццё на карысць Радзіме, роднай зямлі;
па-пятае, праўдзівы паказ жыцця;
В.Быкаў бачыў на свае вочы вайну і, перажыўшы ўвесь яе жах, мог пісаць толькі праўду.
Слайд 8
Такім чынам, асноўным жанрам В.Быкава была малафарматная аповесць з абмежаваным прасторава-часавым і падзейным разваротам, з нешматлікай колькасцю дзейных асоб. Не панарамны паказ вайны, а паглыбленне ў псіхалогію чалавека на вайне хвалююць аўтара.
Пацверджаннем гэтага будуць словы Дзмітрыя Бугаёва:
“Жураўліны крык – першы ва ўсіх адносінах тыповы для Васіля Быкава твор. У ім выразна заўважаюцца характэрныя рысы быкаўскай аповесці, такія як скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе, сканцэнтраванасць аўтара на невялікім коле герояў, перш за ўсё звычайных, радавых удзельнікаў вайны, праўдзівасць ва ўсім яе адлюстраванні”.
Героямі ўсіх твораў Быкава з’яўляюцца простыя людзі, салдаты, а не палкаводцы. Яны воляй лёсу ўзялі зброю, каб абараняць сваю Радзіму.
- Чаму менавіта простыя салдаты – героі быкаўскіх твораў? (Бо менавіта яны здабывалі перамогу кожны дзень, кожную хвіліну. Вайна складаецца не з вялікіх баталій, а з маленькіх высотак і перамог, якія кожны дзень набліжалі да перамогі салдаты і праяўлялі свой гераізм)
ІІІ. Сістэматызацыя ведаў па змесце аповесці
З мэтай сістэматызаваць веды па змесце аповесці.
1. Скончы фразу:
- Дзеянне аповесці адбываецца … (восенню 1941 года пад Смаленскам)
- Савецкія войскі … (адступалі)
- Шасцёра салдат атрымала заданне … (затрымаць немцаў на суткі, каб
даць магчымасць батальёну адступіць )
- Камандзірам быў прызначаны … (старшына Карпенка)
- Ён быў не задаволены … (байцамі і адсутнасцю рыдлёвак)
- Байцоў і зброі было мала, сілы няроўныя, але ж заданне камбата было…
(выканана)
- Усе героі аповесці… (загінулі)
Самі бачым, што сюжэт аповесці просты і складаецца з аднаго эпізода: група людзей пакінута на чыгуначным пераездзе, каб на суткі перакрыць дарогу ворагам. Але ў аповесці падаецца шэраг чалавечых лёсаў, характараў.
Слайд 9
Сам Быкаў пісаў: “І не ў маім гусце…даследаваць вялікія бітвы. Мая задача куды больш сціплая: мне дастаткова для таго, каб выказаць тое, што я хачу, маленькага бою на працягу адных сутак за якую-небудзь безыменную вышыньку з ручаём, бо, як я думаю, там адбывалася ўсё тое ж самае, што, скажам, і ў вялікай бітве, толькі ў меншых памерах”. Якім чынам аўтар дасягае гэтага паказу?
Вайна, шлагбаум,
Шасцёра і дарога,
У халоднай шэрай ростані трывога,
Адзін загад і пераезд адзін…
Стрымаем суткі, немцам не дадзім!
2. Вызначэнне асаблівасці стылю пісьменніка
З мэтай вызначэння асаблівасці стылю пісьменніка.
1. Які мастацкі прыём выкарыстоўвае аўтар, каб дакладна перадаць напружаную атмасферу падзей, усёабдымную трывогу навіслай бяды? (Пейзаж – апісанне прыроды ў літаратурным творы). Зачытайце ўрывак.
“Там, у полі, куды яны невясёла ўглядаліся, высіўся касагор з дарогай, ля якой траслі пажоўклым лісцем дзве вялізныя каржакаватыя бярозы, і за ім, дзесьці на даляглядзе, заходзіла нябачнае сонца. Вузенькая шчылінка святла, прарэзаўшыся ў хмарах, як лязо вялізнае брытвы, матава блішчала на небе. Сумны восеньскі адвячорак поўніўся шэрасцю фарбаў, надакучлівай сцюдзёнай золлю і ўсёабдымнай трывогай навіслай над краем бяды”.
Нам становіцца зразумелым, што нічога добрага не чакае нашых герояў, будзе бяда…
2. Якім спосабам Быкаў знаёміць нас са сваімі героямі, раскрывае іх характары, выяўляе свае адносіны да іх, паказвае прычыну іх ўчынкаў, іх маральнага выбару на вайне?(В.Быкаў звяртаецца да мінулага сваіх герояў, каб асвятліць чалавека знутры, дакапацца да скрытых спружын і матываў яго паводзін і ўчынкаў, каб паказаць вытокі мужнасці і гераізму, трусасці і подласці).
Гэта кампазіцыйная будова твора называецца рэтраспектыва.
Запіс у літаратурны сшытак
Рэтраспектыва – погляд у мінулае, прагляд таго, што было ў мінулым.
Фізкультхвілінка
(Прэзентацыя 2 – “Вайна вачыма дзяцей” пад песню анс. “Песняры” “Было ў салдата два полі”)
- З лёсам якіх герояў знаёмімся мы ў аповесці?
3. “Пазнай героя па апісанні”
З мэтай даследавання вытокаў духоўнага ўзыходжання адных і падзення другіх у аднолькавых абставінах.
1. “...Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца. Адслужыўшы тэрміновую памочнікам камандзіра ўзвода, ён застаўся яшчэ і год з дзесяць служыў старшыной роты... І ўсё ж да мірнага працоўнага жыцця яго вельмі цягнула... Але распачалася вайна з фінамі. На ёй давялося сербануць ліха, яго параніла, пасля ён атрымаў баявы медаль і ўрэшце звольніўся ў запас...” (Карпенка)
2. “Вучыўся ён не блага, разумеў і любіў матэматыку, і пасля сямігодкі падаў дакументы ў настаўніцкі тэхнікум. Ён чакаў экзаменаў, чакаў і марыў, бачыў у сваім студэнцтве адзіны выхад з таго ліха, у якое загнала яго жыццё. Але на экзамены яго не выклікалі…” (Пшанічны)
3. “Апынуўшыся ў войску, ён адчуў сябе белай варонай, няўмекам,самым няўдалым з усіх у гэтай грамадзе разнастайных людзей”. (Фішар)
4. “Вайсковае ж вабіла яго рамантыкай жыцця і прыгажосцю формы...і за год да вайны ён стаў курсантам ваеннага вучылішча. Але сталася так, што з першых дзён свайго вайсковага жыцця ён адчуў расчараванне”. (Аўсееў)
5. “Ну, тут разгарэлася мая фантазія, захапіўся я фота… Абрыдла фота, купіў байдарку, і ўвечары, у выхадныя – на Волзе. О, гэта я любіў. Відаць, душа такая: заўсёды на прастор лезе”. (Свіст)
6. “У людскіх нягодах вялікае буры растварылася хлопцава крыўда і засталося толькі балючае усведамленне ўласнай несправядлівасці да маці, якая так яго любіла”.(Глечык)
ІV. Творчасць
“Алітэрацыя імені”
Карпенка: камандзір, кампетэнтны, крыклівы, клапатлівы;
Фішар: флегматычны; філосаф;
Глечык: горкі лёс, герой, гаворыць мала;
Свіст: спрытны, саратаўскі (родам з Саратава), справядлівы, спачувае;
Аўсееў: арыстакрат, аднаасобнік;
Пшанічны: павольны, пульхны, памяркоўны, пакрыўджаны;
2. “Гасцініца”
- Уявіце сябе адміністратарам гасцініцы. Вам трэба размясціць герояў аповесці так, каб усім было зручна і камфортна. Ёсць тры свабодныя нумары: аднамесны, двухмесны і трохмесны. Вашы прапановы?
(аднамесны – Карпенка; двухмесны– Аўсееў і Пшанічны; трохмесны – Свіст, Глечык, Фішар)
Абгрунтуйце свае прапановы.
Такім чынам, вы размеркавалі герояў па іх статусе ў атрадзе і ў адпаведнасці з тым выбарам, які яны робяць, апынуўшыся ў складаных, нават экстрэмальных абставінах.
3. Трагічнае і гераічнае ў мастацкім творы
Вызначэнне трагічнага і гераічнага ў аповесці “Жураўліны крык”.
Запіс у літаратурны сшытак.
Трагічнае – эстэтычная катэгорыя, у якой выяўляюцца цяжкія пакуты, перажыванні асобы, звязаныя з вострымі сутыкненнямі яе з варожымі сіламі, што заканчваецца гібеллю героя. Аднак гібель не кожнай асобы мы ўспрымаем трагічна, а толькі той, што мае важнае станоўчае значэнне для людзей.
* Вызначце трагічнае ў аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”.
Гераічнае ў творах Быкава выяўляецца праз сцвярджэнне годнасці асобы, яе здольнасці да самаахвяравання ў імя высокіх ідэалаў. Героікай вызначаюцца яго героі, якія пераадольваюць інстынкт самазахавання, не баяцца небяспекі і ворагаў, з годнасцю прымаюць смерць.
V. Рэфлексія
Давайце прачытаем эпіграф (2) да ўрока і акрэслім, як у гэтых радках праяўляецца сутнасць гераічнага і трагічнага, звязаўшы адказ са зместам твора В.Быкава “Жураўліны крык”.
VІІ. Выстаўленне адзнак
VІІІ. Дамашняе заданне (па варыянтах)
Баец Алік Аўсееў
Вайна - гэта цяжкае і жорсткае выпрабаванне для кожнага чалавека. I як заўсёды ў экстрэмальных умовах, на вайне асабліва востра перад чалавекам стаіць праблема маральнага выбару. Праблема здрады. Выбар ідзе паміж жыццём і смерцю. Кампрамісу не бывае. Да адзіна правільнага чалавечага рашэння трэба рыхтавацца ўсё папярэдняе жыццё. Алік Аўсееў аказаўся не падрыхтаваным да смерці, бо ўсё яго ранейшае жыццё – гэта ланцуг дробных і буйных здрада сабе і сябрам.
Падумайце і запішыце, чаго, на вашу думку, не хапала Аліку Абсеву для таго, каб стаць сапраўдным чалавекам?
Баец Васіль Глечык
Васіль Глечык, седзячы ў салдацкім халодным акопе, моцна перажываў за сваю маці. Шмат непаразумення засталося паміж імі. Хлопцу прыкра, бо ён замінаў шчасцю самага любімага і дарагога чалавека на зямлі. Падумайце, што мог сказаць Васіль сваёй маці, калі б у яго была магчымасць сустрэцца з ёй за дваццаць хвілін да свайго апошняга бою? Паспрабуйце напісаць ад імя Васіля Ленчыка ліст да яго маці. Скарыстайце прапанаваны пачатак.
Дзень добры, мама!
Як горка і балюча мне ў гэтыя хвіліны! Як многа хочацца табе сказаць! Кінуцца ў ногі, прасіць прабачэння - гэтага ўсяго будзе мала. Любая мама, кожны дзень я прыгадваю …
Баец Віцька Свіст
Паразважайце, чаму ў такі складаны для байцоў час Вінцука Свіст жартуе, смяецца? Ці трэба шмат мужнасці для гэтага? Перагледзьце ўважліва старонкі, звязаныя з жыццём В. Свістам. Як склалася б далейшае жыццё Свіста, каб ён перажыў вайну. Знайшлося б яму месца ў мірным жыцці ці яго чакаў лёс Пшанічнага? Абгрунтуйце свае думкі.
Баец Карпенка.
Выпішыце думкі Карпенкі пра кожнага з байцоў. Паразважайце, як характарызуюць гэтыя выказванні самога старшыну.
Баец Іван Пшанічны.
Уявіце сабе, што вы выступаеце на своеасаблівым працэсе – судзе над Іванам Пшанічным – у якасці яго адваката. Запішыце коратка тэзісы свайго выступлення.
Баец Барыс Фішар.
Уявіце сабе, што вы скульптар, якому зрабілі заказ на помнік байцу Фішару, што па-геройску загінуў у Вялікую Айчынную вайну, забіўшы ўсяго аднаго немца. Апішыце, як будзе выглядаць помнік, падумайце, які надпіс вы б высеклі на ім
Рыхтуемся да сачынення па творы В. Быкава "Жураўліны крык"
-Хто такі В.Быкаў. Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры.
-Аб чым аповесць?(тэма)
-Якую праблему вырашае аўтар( чалавек на вайне).
2. Асноўная частка.
- Якая задача стаяла перад байцаамі? Які выбар быў перад імі?
- Ці прайшлі выпрабаванне вайной героі?Чаму?( характарыстыка героя, можна для параўнання два героі, па схеме, прапанаванай на папярэдніх уроках)
- Адносіны В.Быкава да свайго героя.
- Асабістыя адносіны да героя.
3. Заключэнне.
- У чым ідэя твора? Чаму вучыць твор? Чым значны твор для нас, моладзі 21 стагоддзя?
Выбраўшы для характарыстыкі вобраз Васіля Глечыка, можна арыентавацца на наступныя моманты:
Першае знаёмства(уражанне, знешні выгляд…) | |
Паводзіны ў час акопвання | |
Мова героя | |
Адносіны да таварышаў | |
Аўтарская характарыстыка(аўтарскія азначэнні) | |
Даваенны лёс героя | |
Адносіны да воінскага абавязку. Маральны выбар героя | |
Смерць героя |
Апісанне Фішара ў аповесці Жураўліны крык
Апісанне Фішара ў аповесці Жураўліны крык
Мой любімы герой у апавяданні Васіля Быкава "Жураўліны крык" - гэта Барыс Фішар.
Ён не быў ваенным, ён быў вучоным. Але, нягледзячы на гэта, Фішар даказаў, што можа быць смелым, і, як і многія іншыя салдаты, аддаў сваё жыццё за абарону радзімы.
Фішар быў не надта малады, яму ўжо мінуў трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады ні на адзін момант у яго не з’явілася сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва. Усё самае цудоўнае, самае вечнае бачыў ён у вышэйшым праяўленні чалавечага духу – у мастацтве. Ён гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. Барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках.
Пасля ён сам з трапяткой нецярплівасцю ў сэрцы ўзяўся за пэндзаль і фарбы, маляваў тое, што бачыў з акна кватэры – дамы, вуліцы, коней, сабак. Людзі хвалілі, а хлопчыку хацелася плакаць ад прыкрасці, што ўсё так прыгожа было ва ўяўленні і дрэнна выходзіла на паперы. Наперакор людскім перакананням аб яго здольнасцях Барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі. Але канчаткова ўпэўніўся ў гэтым ён, відаць, позна, тады, калі ўжо ўся шчырая душа яго была без рэшты захоплена вялікай сілай мастацтва і хлопец ужо не мог існаваць без яго.
I ён, не стаўшы мастаком, усё ж звязаў сваё жыццё з мастацтвам. Падросшы, вучыўся, чытаў, думаў, даследаваў сам і ў дваццаць пяць год абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства.
Ён не дужа цікавіўся палітыкай, тым неспакойным, шматтурботным жыццём, што бурліла, плыло, абганяла яго. Вучонага мала краналі планы і падзеі надзённасці – змалку ён адасобіўся ад усяго, што не складала чароўнай прывабы мастацтва. З гэтай, відаць, прычыны ён не разумеў і не дужа цікавіўся братам – інжынерам-канструктарам самалётаў. З юнацтва яшчэ яны ўзаемна аддаліліся, сустракаліся рэдка і па духу былі адзін аднаму чужыя. Апошні раз яны з’ехаліся гады два назад на пахаванне бацькі і тады ж пару дзён правялі разам.
Апынуўшыся ў войску, Фішар адчуў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх у гэтай гаманлівай, асаблівай, ні на што вядомае яму не падобнай грамадзе разнастайных людзей. Ён ніяк не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскакваць на пад’ёме, няўклюдна пад рогат таварышаў аддаваў чэсць, заняткі па штыкавому бою ўшчэнт знясільвалі яго. Спярша ён горка перажываў, балюча зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інстытуце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі. Пасля трохі асвойтаўся, трапіў на фронт, іншыя, большыя страхі і клопаты зацямнілі яго кволае інтэлігенцкае самалюбства. Ён быў чалавек удумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаўся баец.
У канцы аповесці Фішар мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.
Параўнальная характарыстыка Аўсеева і Пшанічнага ( Жураўліны крык)
Параунальная характарыстыка Глечыка и Фишара з "Жараулины Крык"
Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.
Параўнальная характарыстыка Аўсеева і Пшанічнага ( Жураўліны крык)
Два чалавекі, Іван Пшанічны і Алік Аўсееў, не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць, узаемадапамога, яны здрадзілі. Здрадзілі сваім сябрам, народу, Радзіме. Пшанічны меў задание ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. I калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Пшанічны, пакрыўджаны Савецкай уладай, здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. Калі б Пшанічнаму давялося ваяваць на фашысцкім баку, я думаю, што ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, не разбіраючыся, хто яны, яго ахвяры: старыя, дзеці, жанчыны.
Алік Аўсееў таксама не вытрымаў выпрабавання боем. У самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча змаладушнічаў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Аўсеева прывяло да здрады шкурніцтва і эгаізм. Ён лічыў вайну месцам, дзе можна праславіцца, атрымаць узнагароды. А калі сапраўды запахла порахам і крывёй, адразу накіраваўся ў кусты.
Фінал аповесці трагічны. Усе загінулі. Але адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.
Полная характеристика героев Журавлины крык (Глечык. Фишар. Свист. Пшеничны. Аовсеев. Карпенка)
Полная характеристика героев Журавлины крык (Глечык. Фишар. Свист. Пшеничны. Аовсеев. Карпенка)
Иван Пшеничный - сын сурового зажиточного крестьянина, кулака. Учился в семилетки и жил у дяди. Единственный, кто злорадствовал, когда началась война.
Витька Свист - родился в Саратове. Выпивал, после драки с хулиганами отправили в Сибирь. На лесоповале находился два года, после амнистии подался на Дальний Восток и стал матросом на рыболовном судне. Служил в стрелковой дивизии.
Алик Овсеев - Отец Алика, военврач третьего ранга, воспитанием занималась мать. Считал себя намного умнее и интеллигентнее прочих, хотел достичь большего малыми средствами. Избрал карьеру военного и стал курсантом училища, но вскоре понял, что это не для него.
Василий Глечик - родился в небольшом белорусском посёлке. Отец Васи работал обжигальщиком на местном кирпичном заводе. Его мать была спокойной, весёлой и жизнерадостной. После гибели отца не хотел жить с отчимом, сбежал из дома и поступил в Витебскую школу ФЗО.
Борис Фишер - родился в Ленинграде. В 25 лет был кандидатом наук в области искусствоведения. В армии он стал "белой вороной". Сожалел о своем выборе пойти на войну.
Григорий Карпенко - старшина взвода. Родился в крестьянской семье, был самым младшим сыном. Отслужив десятилетнюю службу в армии, попал на Финскую войну, где получил медаль. После увольнения в запас Карпенко назначили заместителем директора льнозавода. Женат был на учительнице младших классов.
Васіль Быкаў - Жураўліны крык каротки змест
Васіль Быкаў - Жураўліны крык
Восень 1941- га. Камбат ставіць атраду з шасцярых чалавек невыканальную задачу: на суткі затрымаць нямецкія войскі ў безназоўнага чыгуначнага пераезду. Камандаванне атрадам камбат даручае старшыне Карпенку. Як толькі кароценькая калона батальёна знікла з вачэй, старшына размеркаваў пазіцыі паміж байцамі. Флангавага пазіцыя дасталася Пшанічнаму, за ім пачаў рыць сховішча Фішар, следам размясціліся Аўсееў, Свіст і Глечык. Да вечара пазіцыі абсталявалі ўсе, акрамя Фішара. Старшына ўспомніў, што ў іх да гэтага часу няма дазорнага, і вырашыў, што самая падыходная кандыдатура на гэтую пасаду - няўдака-баец Фішар.
Пшанічны выкапаў свой акоп яшчэ завідна. Адасобіўшыся, ён вырашыў перакусіць і дастаў сала, схаванае ад таварышаў. Яго абед перарвалі далёкія кулямётныя чэргі. Байцы ўстрывожыліся, асабліва калі Аўсееў сказаў, што іх акружаюць, і ўвесь атрад складаецца з смяротнікаў. Старшына хутка спыніў гэтую размову, але Пшанічны ўжо прыняў рашэнне здацца ў палон.
Жыццё Івана Пшанічнага склалася «няскладна і горка». Бацька яго быў заможным селянінам, кулаком. Суровы і жорсткі, ён «бязлітасна школіў сына ў няхітрай земляробчай навуцы». Ненавідзець бацьку Пшанічны пачаў калі пасябраваў з парабкам, далёкім сваяком па матчынай лініі. Гэтая дружба захавалася і праз некалькі гадоў, калі былы парабак адслужыў у арміі ды стаў «завадатарам усіх маладзёжных спраў у вёсцы». Аднойчы Іван наведаў рэпетыцыю «бязбожніцкай» п'есы, якую ставіла вясковая моладзь. Пшанічнага-бацьку гэта не спадабалася, і ён прыгразіў выгнаць бязбожніка з дому. Парваць з сям'ёй Іван не змог. Праз пару гадоў Пшанічнага раскулачылі і адправілі ў Сібір. Сам Іван пазбег гэтага - ён вучыўся ў сямігодцы і жыў у дзядзькі. Аднак мінулае так і не адпусціла Пшанічнага. Працаваў ён старанна, але куды б ні занёс яго лёс, усюды усплываў яго «непралетарскае» паходжанне. Паступова Іван зжарсьцьвеў, засвоіў жыццёвае правіла: «толькі – сам сабе, сам для сябе, наперакор усім». Напэўна, ён адзін таемна радаваўся, калі пачалася вайна.
Увечары пайшоў дождж. Старшына вырашыў злучыць выкапаныя хованкі ровам. Свіст заткнуў акно і падпаліў печку ў ацалелай станцыйнай вартоўні. Неўзабаве ў ёй схаваліся і астатнія байцы. Свіст згатаваў вячэру з грэчка-аўсянай «сумесі», прымудрыўшыся сцягнуць у Пшанічнага недаедзены кавалак сала. Старшына ведаў, што Свіст калісьці сядзеў у калоніі, і прама спытаў пра гэта.
Размораны добрай ядою, Свіст распавёў сваю гісторыю. Нарадзіўся Віцька Свіст ў Саратаве. Яго маці працавала на падшыпнікавым заводзе, туды ж пайшоў працаваць і Віцька. Аднак аднастайная праца не прыйшлася да душы. Ад безвыходнасці хлопец пачаў выпіваць. Так і пазнаёміўся з чалавекам, які прапанаваў яму новую працу - прадаўца ў хлебнай краме. Праз Віцьку гэты чалавек пачаў збываць «левы» хлеб. У Віцькі з'явіліся лішнія грошы, а потым ён закахаўся. Дзяўчына Свіста «належала» кіраўніку шайкі. Ён загадаў Віцьку абыходзіць яе бокам. Завязалася бойка. Патрапіўшы ў міліцыю, Свіст пачуў, як кіраўнік шайкі называецца чужым імем, раззлаваўся і здаў следчаму ўсю шайку. У Сібіры, на лесапавале, Віцька прабыў два гады. Пасля амністыі падаўся на Далёкі Усход і стаў матросам на рыбалоўным судне. Калі пачалася вайна, Віцька не захацеў адседжвацца ў тыле. Дапамог начальнік НКВД - вызначыў Свіста ў стралковую дывізію. Невінаватым сябе Свіст не лічыў, хацеў толькі, каб яго мінулае не ўзгадвалі.
Аўсеева старшына прызначыў у вартавыя. Стоячы пад халодным дажджом, ён думаў пра заўтрашні дзень. Аўсееў не хацеў паміраць. Ён лічыў сябе чалавекам выключна таленавітым. «У роце Аўсееў жыў сам па сабе». Ён лічыў сябе нашмат больш разумным і інтэлігентным за іншых. Адных ён грэбаваў, на іншых не звяртаў увагі, але і на самога Аўсеева ніхто не глядзеў, ды і спаганялі з яго гэтак жа, як і з іншых. Гэта здавалася яму вельмі несправядлівым.
Сваю выключнасць Алік Аўсееў ўсвядоміў яшчэ ў школе, гэтаму нямала паспрыяла яго маці. Бацька Аліка, ваенны ўрач трэцяга рангу, выхаваннем сына практычна не займаўся, «затое маці, ужо немаладая і вельмі сардэчная жанчына», любіла свайго геніяльнага сына. Перакаштаваўшы ўсе віды мастацтва, ад жывапісу да музыкі, Алік зразумеў: «там патрэбныя фанатычная самаадданасць, упартасць і катаржная праца». Гэта Аўсеева ня падыходзіла - ён хацеў дасягнуць большага малымі сродкамі. Спартыўнай кар'еры ў Аліка таксама не атрымалася. З футбольнай каманды яго выключылі за грубасць. Тады Аўсееў выбраў кар'еру ваеннага і стаў курсантам вучылішча. Ён марыў пра подзвігі і славу, і быў моцна расчараваны. Камандзіры ўпарта не заўважалі яго выключнасці, а астатнія курсанты яго неўзлюбілі. Неўзабаве пасля пачатку вайны Аўсееў зразумеў, што вайна - гэта не подзвігі, а кроў, бруд і смерць. Ён вырашыў, што «гэта не для яго», і з тых часоў імкнуўся толькі да аднаго - выжыць. Сёння поспех змяніў яму канчаткова. Выхаду з гэтай пасткі Аўсееў не бачыў.
Пасля Аўсеева дзяжурыць выпала Глечыку. Гэта быў самы малады з шасці байцоў. За час вайны Глечык «парадкам агрубеў нутром і перастаў заўважаць дробныя нягоды жыцця». «І толькі адно вялікае перажыванне, ніколі не сціхаючы, дзень і ноч тачыла яго душу». Васіль Глечык нарадзіўся ў невялікім беларускім пасёлку і рос «нясмелым і маўклівым хлапчуком». Бацька Васі працаваў абпальшчыкам на мясцовым цагельным заводзе. Яго маці была спакойнай, вясёлай і жыццярадаснай. «Калі маці крыўдзілася, то і Васілька не мог адчуваць сябе шчаслівым». Шчаслівае жыццё Глечыка скончылася, калі загінуў бацька - Глечыка -старэйшага забіла токам. «Жыць стала цяжка, сумна і пакутна», бо маці прыйшлося адной падымаць дваіх дзяцей - Васілька і яго сястрычку Настачку. Пасля заканчэння сямігодкі маці адправіла Васілька вучыцца далей, а сама ўладкавалася на цагляны завод фармаваць чарапіцу. Паступова яна супакоілася, а потым і прыкметна павесялела. У адзін цудоўны дзень маці прывяла дадому немаладога мужчыну, завадскога бухгалтара, і сказала, што ён стане іх бацькам. Глечык збег з дому і паступіў у Віцебскую школу ФЗН. Маці яго адшукала, прасіла вярнуцца, але Вася на лісты не адказваў. Калі пачалася вайна, айчым пайшоў на фронт, маці і сястра зноў засталіся адны, і Вася засумняваўся. Пакуль ён разважаў, немцы падышлі да Віцебска, і Глечыку прыйшлося ратавацца. Дабраўся да Смаленска, пайшоў у войска добраахвотнікам. Цяпер яго клапаціла толькі адно гора: ён пакрыўдзіў маці, пакінуў яе адну.
У станцыйнай вартоўні тым часам усе спалі. Заснуў і Рыгор Карпенка. У сне ён бачыў свайго бацьку і трох братоў. Бацька старшыны быў селянінам. Дзяліць на тры часткі свой невялікі зямельны надзел ён не захацеў, аддаў ўсю сядзібу старэйшаму сыну. Карпенка быў самым малодшым. Пасля дзесяцігадовай службы ў войску ён патрапіў на фінскую вайну, дзе атрымаў медаль «За баявыя заслугі». Пасля звальнення ў запас Карпенку «прызначылі намеснікам дырэктара льнозавода», і Карпенка «ажаніўся з Кацяй, маладзенькай настаўніцай тутэйшай пачатковай школы». Разам з дырэктарам, «аднарукім чырвоным партызанам», яны зрабілі свой завод лепшым у раёне. Калі пачалася вайна, жонка Карпенкі чакала дзіця. На фронце Рыгору шанцавала. Шанцаванне змяніла Карпенка толькі сёння, але адступаць не збіраўся. У каржакаватага, дужа збітага старшыны было адно цвёрдае жыццёвае правіла: «усё няпэўнае хаваць у сабе, а напаказ выстаўляць толькі ўпэўненасць і непахісную цвёрдасць волі».
Пачало днець. Фішар ўжо даўно выкапаў сабе прытулак і цяпер разважаў. «Супярэчлівае і незразумелае пачуццё мроілася ў ім у адносінах да старшыны Карпенкі». Вучонага прыгнятала яго патрабавальнасць, чэрствасць і злыя вокрыкі. Але варта было таму стаць не старшыной, а проста таварышам, Фішар гатовы быў выконваць любыя яго загады. Фішар не мог зразумець, як гэта ён, малады і здольны вучоны, ўпотай «стараўся дагадзіць нейкаму малапісьменнаму салдафону». Барыс Фішар лічыў сябе не занадта маладым - «мінуў чалавеку трэці дзесятак».
Нарадзіўся ён у Ленінградзе. Да мастацтва Барыса далучыў бацька. Узяўшыся, нарэшце, за пэндзаль, Фішар зразумеў, што вялікага мастака з яго не атрымаецца, але мастацтва з яго жыцця не сышло. У 25 гадоў Барыс стаў кандыдатам навук у галіне мастацтвазнаўства. У войску ён стаў «белай варонай». Фішар адчуваў, як «грубае, страшнае жыццё штодзённа і няспынна сцірала з яго душы вялікае значэнне мастацтва, якое ўсё болей і болей саступала сваё месца інстынктам барацьбы». Фішар стаў сумнявацца: ці не памыліўся ён, аддаўшы мастацтву лепшыя гады свайго жыцця.
Пасля Аўсеева на варце стаяў Пшанічны. Выйшаўшы з вартоўні, ён адчуў, што скончыўся чарговы этап яго жыцця. Цяпер самым разумным, на яго думку, «будзе здацца немцам - на іх ласку і ўладу». Ён разлічваў, што немцы прызначаць яго на якую-небудзь выгадную пасаду. З гэтымі думкамі Пшанічны дайшоў да бліжэйшай вёскі. З-за бліжэйшай хаты выскачылі немцы. Дарэмна Пшанічны даводзіў ім, што ён «палон». Немцы загадалі яму ісці па дарозе, а потым стрымана расстралялі.
Гэтая кулямётная чарга разбудзіла Фішара. Ён спалохана падскочыў у акопе і пачуў далёкі трэск матацыклетных матораў. Фішар адчуў, што «надышоў той час, калі вызначыцца ўвесь сэнс яго жыцця». Калі з туману стала відаць першыя матацыклы, Фішар «зразумеў, што трапіць шанцаў у яго мала». Фішар расстраляў цэлую абойму, але ніяк не нашкодзіў ворагу. Нарэшце ён супакоіўся, старанна прыцэліўся і здолеў цяжка раніць нямецкага афіцэра, які сядзеў у калысцы матацыкла. Гэта быў адзіны подзвіг навукоўца. Немцы падышлі да акопа і расстралялі.
Гукі стрэлаў паднялі астатніх байцоў. Толькі цяпер старшына выявіў, што знік Пшанічны, а праз некаторы час зразумеў, што пазбавіўся яшчэ аднаго байца. Першую хвалю матацыклаў і транспарцёраў яны адбілі. Увесь маленькі атрад ахапіла натхненне. Асабліва выхваляўся Аўсееў, хоць вялікую частку бою прасядзеў, уцягнуўшы галаву ў плечы, на дне акопа. Ён ужо зразумеў, што Пшанічны збег, і цяпер шкадаваў, што не зрабіў тое самае. Свіст па - ранейшаму быў аптыміст. Ён зрабіў вылазку да падбітага транспарцёра, дзе здабыў новенькі кулямёт і патроны да яго. Свіст падарыў старшыне залаты гадзіннік, які выцягнуў з кішэні забітага немца, а калі Карпенка разбіў яго аб сцяну старожкі, толькі пачухаў патыліцу.
Кулямёт старшына аддаў Аўсееву, які не занадта узрадаваўся. Аўсееў выдатна разумеў, што менавіта кулямётчыкі гінуць першымі. У наступную атаку немцы кінулі танкі. Першы ж стрэл танка пашкодзіў адзіны ў атрадзе ПТР і цяжка параніў старшыну. Свіст загінуў - кінуўся пад танк з бранябойнай гранатай. Танкі адышлі назад, і Глечык адарваўся ад вінтоўкі. Старшына ляжаў без прытомнасці. «Самым страшным для Глечыка было апынуцца сведкам гібелі заўсёды рашучага, ўладнага старшыны». Аўсееў тым часам вырашыў, што самы час уцякаць. Ён выскачыў з акопа і рвануў праз поле. Глечык не мог дазволіць яму гэтага. Ён стрэліў. Цяпер яму аднаму трэба было скончыць бой.
Глечык ўжо не баяўся. У яго свядомасці «паўстала абсалютная мізэрнасць ўсіх яго ранейшых, здавалася, такіх пякучых, крыўд». «Штосці новае і мужнае» ўваходзіла ў душу нясмелага хлопца. Раптам ён пачуў «дзіўныя журботныя гукі», поўныя амаль чалавечага адчаю. Гэта ляцеў на поўдзень жураўліны клін, а за ім, адчайна спрабуючы нагнаць зграю, ляцеў самотны жураўлік і жаласна крычаў. Глечык зразумеў, што дагнаць зграю ён ужо не зможа. У душы Васілька «раслі і шырыліся» вобразы людзей, якіх ён калісьці ведаў. Ахоплены ўспамінамі, ён не адразу пачуў далёкі гул танкаў. Глечык схапіў адзіную сваю гранату і стаў чакаць, а ў яго душы, абхопленай прагай жыцця, усё біўся жураўліны крык.
Адказы на пытанні:
1. Васіль Быкаў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён быў двойчы паранены. Ён прайшоў праз пекла вайны і тое, што ён перажыў і адчуў, магло легчы ў аснову гэтай аповесці.
2. Васіль Быкаў - аўтар самых пранізлівых кніг пра вайну. Па яго творах былі пастаўлены дзесяць фільмаў, балет і опера. Экранізаваныя, у прыватнасці, былі "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Пастка", "Дажыць да світання", "Воўчая зграя", "Абеліск", "Сотнікаў", "Знак бяды".
4. Пшанічны:
Сквапны, асцярожны, недаверлівы, баязлівы, Свіст звяртаецца да яго толькі адным словам "мурло". Яго натуру ён зразумеў адразу. Пшанічны жыве па прынцыпе "Свая рубашка бліжэй да цела".
" Ва ўсякіх абставінах ён зробіць не болей як для адводу вачэй і як-небудзь сябе не пакрыўдзіць." З самага пачатку вайны ён марыў здацца немцам. Ён трымаўся падалей ад усіх, не з кім не дзяліўся, быў аднаасобнікам. Аднак у эпізодзе з кашай, дзе ўсе складваліся сваім харчам, ён прыхаваў ежу, а на чужую са смакам паквапіўся, не ведаючы, што яго сала таксама ў кашы зварана. У ім даўно зніклі ўсе прыкметы добрага і шчырага чалавека. Вось як апісвае яго аўтар: "Пшанічны крыва ўсміхнуўся сваім мардатым адкормленым тварам". Такім чалавекам Пшанічны стаў не выпадкова. У яго быў цяжкі лёс. Яго родных – бацьку і маці раскулачылі і саслалі ў Сібір. Ён гадаваўся ў родзічаў, аднак не адчуваў сябе любімым і патрэбным. А кляймо сына кулака зачыніла ўсе дарогі перад даволі таленавітым юнаком. А ў хуткім часе ён азлобіўся, адасобіўся ад усіх. У душы стаў ненавідзець савецкую ўладу. Якая адабрала ў яго ўсё. Нават калі немцы напалі, ён адчуваў радасць. Спадзяваўся, што гэта перайначыць яго жыццё і ён здолее паказаць усім чаго ён варты на самой справе.
Старшына Карпенка:
Чалавек моцнага характару, здольны на самаахвяраванне. На старшыну заўсёды можна пакласціся: ён не падвядзе. Гэта адчуваюць усе шасцёра вайскоўцаў, пакінутых на пераездзе. Ён устойліва і мужна пераносіць ўсе нягоды вайны, яе нечалавечыя выпрабаванні і ў той жа час застаецца звычайным чалавекам з натуральнымі, простымі марамі пра канец вайны, пра здароўе, пра жыццё. Аўтар апісвае яго як "каржакаватага, упэўненага ў сабе, уладарнага камандзіра"
На рахунку Карпенкі яшчэ і фінская вайна, адкуль ён вярнуўся з узнагародай.
Ён вопытны воін, аптыміст, чалавек моцнага характару, "дбаў пра іншых і ніколі асабліва не клапаціўся аб сабе. Здаралася, ён заставаўся на нядоўга камандзірам батальёна, даўжэй – камандзірам роты, немцы асабліва яго нідзе не білі, звычайна выходзіла так, што і Карпенка, налаўчыўшыся, даваў добрай здачы. Ён не вельмі палохаўся сам, пільна сачыў за боем, не даваў спуску баязліўцам, байцы трошкі крыўдавалі на яго за лішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну."
Гэта чалавек верны прысязе і сваёй Радзіме. Нават смяротна паранены, ён аддаваў загады, заклікаў біць немцаў.
5. Пшанічны і Аўсееў – людзі з асаблівымі лёсамі. У кожнага з іх была свая сцяжынка, якая прывяла іх да самых нізкіх інстынктыўных паводзін самазахавання. Пшанічны наіўна лічыў, што будзе прыняты немцамі і нават атрымае добрую пасаду пры іх, бо пры савецкай уладзе яго лічылі ні кім, другі – у самы цяжкі час бяжыць з поля бою, бо не прывык у жыцці змагацца з цяжкасцямі, пераадольваць сябе, быць самаахвярным.
6. "Жураўліны крык" – гэта сум, журба па заўчасна загінуўшых маладых хлапчуках, які гінулі невядомымі героямі. Трагедыя гібелі, бесчалавечнасці вайны, жорсткая праўда яе – не ўсе былі героямі, нехта бег, здаваўся, а нехта, як Карпенка, Свіст, Фішар і Глечык выконвалі свой патрыятычны абавязак да канца.
У чаканні свайго апошняга бою і прадчуваючы сваю хуткую гібель, васемнаццацігадовы Глечык раптоўна чуе крык журавоў і яго сэрца ўзгадвае ўсе лепшыя яго гады жыцця. Усведамлення хуткай гібелі цяжка лажыцца на сэрца, асабліва, калі ён убачыў маленькае жураўля:
"– Курл!.. Курл!.. Курл!..
Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыламі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок. Ад яго амаль чалавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у ветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгчнастай шыяй, але дагнаць чародку не мог."
Юнаку стала шкада жураўлёнка, ён бачыў у ім сябе – адзінокага, пакінутага на смерць і моцнай прагай жыцця ў маладым сэрцы. Усё жыццё пранеслася ў яго перад вачамі. Але хлопец здолеў пераадолець сябе перад будучыняй, праявіўшы сябе заўчасна пасталелым мужчынам, з жалезнай воляй:
"Ён разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык..."
7. Падрабязны план аповесці:
1. Дарогу трэба перакрыць на суткі.
2. Байцы на пераездзе рупна ўляглі ў работу
3. На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны.
4. Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для яго даражэй за ўсё.
6. Так спакваля ў гэтую пакінутую людзьмі будыніну сышліся яны пяцёра…
7. Дурны я чалавек... вось. Шалёны, безгаловы... – казаў Свіст. – Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта...
8. Адно з двух, думаў Аўсееў, ці ўсе яны на чале з старшыной – круглыя асталопы, ці ён сам – ныцік і трус.
9. Калі зусім дагарэлі дровы, яшчэ доўга яркай чырванню зіхацела вуголле, па ім дзе-нідзе прабягалі сінявата-празрыстыя агеньчыкі, але іх усё менела, і з імі ўсё гусцеў змрок у гэтай хаціне
10. Ціхае і прыгожае было маленства Васількі Глечыка.
11. Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі.
12. Калі страляніна за лесам сціхла, Фішар схамянуўся ад свае трывожнай задуменнасці і схапіў лапатку...
13. Ад паспешнай хады Пшанічны разагрэўся, расшпіліў каўнер шыняля і трохі сцішыў крок.
14. Ён вельмі дакладна адчуваў свой абавязак і ўжо набраўся рашучасці да канца выканаць яго...
15. Карпенка рвануў дзверы і зычным голасам, здольным узняць полк, закрычаў у старажоўку:
– У ружжо!!!
16. Аўсееў пакутаваў і ўсё папракаў сябе, прадчуваючы хуткую гібель, папракаў, што не знік ноччу, калі стаяў на варце.
17. Увесь гэты восеньскі панылы абшар напоўніўся бязладным страшэнным грымоццем.
18. Страляніна паменшала, і абцярушаны зямлёй, замурзаны, спакутнелы Глечык адарваўся ад сваёй вінтоўкі.
19. Хлопец невыразна адчуваў, што, перажыўшы яго, ён ужо не мог застацца ранейшым – ціхмяным, боязкім Глечыкам, нешта новае – мужнае і цвёрдае – уваходзіла ў яго характар.
Аповесць мае цікавую кампазіцыю. Завязка дзеяння – шасцёра байцоў застаюцца на чыгуначным пераездзе. Каб затрымаць фашыстаў на суткі. Кульмінацыя – няроўны бой з немцамі, пасля якога Глечык забівае ўцякаючага Аўсеева. Развязка – Глечык маральна гатовы прыняць свой апошні бой.
Твор падзелены на часткі, якія не толькі адлюстроўваюць падзею аднаго дня, але і зазіраюць далёка ў мінулае. Кожны баец у розных частках аповесці ўзгадвае сваё мінулае, адчувае шкадавання і сум. Перад намі праходзяць не толькі вобразы байцоў, але і іх гісторыі жыццця, які дазваляюць зразумець матывы іх паводзінаў і адносін да свайго абавязку.
8. Па характары развіцця дзеяння, па сюжэце гэты твор таксама больш складаны чым апавяданне. Тут вядзецца расказ пра лёсы некалькіх байцоў, якія былі пакінуты ля пераезду,каб на суткі стрымаць немцаў.
9. Абзац з выказвання пісьменніка і крытыка Алеся Адамовіча, дзе вельмі сцісла, коратка і дакладна характарызуецца змест аповесці, сэнс усяго, што паказана ў творы:
Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе Першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Адчуванне страшэннай і незразумелай катастрофы. I нявер’е, што гэта праўда, што гэта можа быць. I рэальнасць – усе шасцёра бліжэй за ўсіх да той злавеснай сілы, якая сунецца з захаду і перад якой усё, гэткае, здавалася, надзейнае, незразумела адступіла і адступае. А яны асталіся – загад і абавязак, – хоць кожная жылка крычыць, патрабуе не чакаць