четверг, 11 февраля 2021 г.

Рыхтуемся да сачынення па творы В. Быкава "Жураўліны крык"

 

Рыхтуемся да сачынення па творы
В. Быкава "Жураўліны крык"
Прапанаваныя тэмы:
1. Мой любімы герой у аповесці В.Быкава "Жураўліны крык".
2. Выпрабаванне вайной.
3. Параўнальная характарыстыка Фішара і Глечыка.
4. Мае адносіны да паводзін Аўсеева і Пшанічнага. 
5. Вайна- боль і памяць  народа(вольная тэма).
Як  пісаць сачыненне

Патрабаванні да сачынення
1.Адпаведнасць зместу работы тэме.
2.Лагічнасць, паслядоўнасць матэрыялу работы.
3.Суразмернасць частак сачынення(уступная і заключная часткі ~1/5 усяго тэксту, галоўная – 3/5 тэксту)
4.Глыбокая аргументацыя кожнай думкі.
5Уменне аналізаваць, абагульняць, рабіць вывады.
6.Стылістычная яркасць работы.
7.Пунктуацыйная,моўная, арфаграфічная граматнасць.
8. Аб'ём сачынення 1,5-3 старонкі.

Як працаваць над сачыненнем
  1.Прадумаць тэму, вызначыць галоўныя раздзелы і іх змест.
2.Сфармуляваць галоўную думку сачынення.
3.Сабраць матэрыял для раскрыцця тэмы:
а)прадумаць думкі-доказы асноўнага тэзіса;
б)разабраць тэкст для аргументацыі сваіх доказаў(цытаты, вытрымкі);
в)размясціць сабраны матэрыял у лагічнай паслядоўнасці   работы( ад галоўнага да другараднага), прадумаць лагічны пераход ад адной думкі да другой;
г)падабраць уступную і заключную часткі і саставіць разгорнуты план;
д)работа над чарнавым варыянтам сачынення.
4.Праверка работы па зместу.
5.Праверка арфаграфічнай, пунктуацыйнай,стылістычнай граматнасці работы.
6.Работа над чыставым варыянтам сачынення.
7.Выніковая праверка работы.

Прыкладны план сачынення
1. Уступ.

-Хто такі В.Быкаў. Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры.
-Аб чым аповесць?(тэма)
-Якую праблему вырашае аўтар( чалавек на вайне).

2. Асноўная частка.

- Якая задача стаяла перад байцаамі? Які выбар быў перад імі?
- Ці прайшлі выпрабаванне вайной героі?Чаму?( характарыстыка героя, можна для параўнання два героі, па схеме, прапанаванай на папярэдніх уроках)
- Адносіны В.Быкава да свайго героя. 
- Асабістыя адносіны да героя.

3. Заключэнне. 
- У чым ідэя твора? Чаму вучыць твор? Чым значны твор для нас, моладзі 21 стагоддзя?



Калі ў якасці свайго любімага героя вы  выбіраеце Фішара, то магчымы наступны план:
1. Даваенны занятак Фішара.
2.    Ці быў падрыхтаваны Фішар да вайны? Чаму ён адчуў сябе «белай варонай, няўмекам» сярод іншых байцоў?
3.    Паводзіны Фішара на пераездзе, узаемаадносіны з байцамі.
4.    Як характарызуе Фішара як асобу момант яго гібелі?
5.    Адносіны Васіля Быкава да свайго героя.

Выбраўшы для характарыстыкі вобраз Васіля Глечыка, можна арыентавацца на наступныя моманты:
1.        Першае ўражанне ад знаёмства з Глечыкам.
2.        Чаму ўсё кароткае жыццё Глечыка даволі жорстка вучыла яго «трымаць сябе ў руках»?
3.        «Эх, каб можна было спыніць час, перайначыць жыццё спачатку...»
4.        Самы балючы даваенны ўспамін Глечыка. Адносіны да маці.
5.        Як, на твой погляд, ставіцца да героя Васіль Быкаў?

Параўнанне вобразаў герояў 
1.    Даваеннае жыццё герояў.
2.    Што аб'ядноўвае і розніць Фішара і Глечыка?(Аўсеева і Пшанічнага)
3.    Якія погляды герояў табе падаюцца найболыш прывабнымі?Чаму?
    4.    Аўтарскія адносіны да герояў.
    5. Твае адносіны да герояў і іх учынкаў. 
Думайце! Разважайце! Поспехаў!!!
===============================================
Заданне на 21.01.
Дачытаць абавязкова твор. 
Застаецца прэзентацыя "Вайна- боль і памяць народа"(1-2 вучні).
Падрыхтаваць характарыстыку герояў (заданне можна выконваць у групе; група рыхтуе характарыстыку аднаго героя) згодна табліцы:

Герой__________________________        Цытаты з твора



Першае знаёмства(уражанне, знешні выгляд…)



Паводзіны ў час акопвання



Мова героя



Адносіны да таварышаў



Аўтарская характарыстыка(аўтарскія азначэнні)



Даваенны лёс героя



Адносіны да воінскага абавязку. Маральны выбар героя



Смерць героя




Групавую работу прадставіць у выглядзе прэзентацыі. Праявіце творчасць у выкананні дамашняга задання. Гэта будзе найперш улічвацца пры ацэнцы вашай работы. 

Поспехаў! Звяртайцеся, каму патрэбна  дапамога.
===============================================
У  сераду 14.01. мы пачынаем вывучаць аповесць В.Быкава "Жураўліны крык". На канікулах вам патрэбна было прачытаць твор. Заданні на ўрок:
1. Падрыхтаваць паведамленне  " Жыццёвыя  пуцявіны  Васіля Быкава"( пажадана падрыхтаваць прэзентацыю ).  Павінна быць адлюстравана : час і месца нараджэння, бацькі пісьменніка, дзіцячыя гады, вучоба, В.Быкаў у час вайны, брацкая магіла на Кіраваградчыне, жыццё ў Мінску,  узнагароды, час смерці і месца пахавання. 
2. Падрыхтаваць прэзентацыю " Вайна- боль і памяць народа". 

Комментариев нет:

Отправить комментарий