пятница, 12 февраля 2021 г.

Пытанні па змесце аповесці В.Быкава "Жураўліны крык" 1-16 часткі Да аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” (1-16 частка)

Пытанні па змесце аповесці В.Быкава "Жураўліны крык" 1-16 часткі
Да аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” (1-16 частка)

1 варыянт
 Што зберагаў у сваім заплечніку баец Пшанічны?
Хто з герояў забіў за вайну аднаго немца?
Колькі ўжо часу ішла вайна?
Чым аргументаваў выбар ваеннай спецыяльнасці Аўсееў?
Якім прадметам ў школе аддваў перавагу Аўсееў?
За што пакрыўдіўся на сваю маці Глечык?
Як складваліся адносіны Фішара і Карпенкі?
Што захапляла Фішара па жыцці? Як змянілася яго меркаванне пасля таго, як ён апынуўся на вайне?
Як гіне Пшанічны?
Што кіруе Фішарам, калі ён не хаваецца ў акопе і бесперапынна страляе па немцах, якія набліжаюцца да чыгуначнага пераезду?
У якога героя твора бацьку забівае токам?
У якога з байцоў было імя Барыс?
Які нямецкі трафей, прынесены Свістам, разбівае Карпенка?
Хто з герояў спадзяваўся атрымаць ордэн пасля вайны?
Пра што шкадаваў Карпенка пасля першага бою?

2 варыянт
Хто кіраваў байцамі, якіх пакінулі на перездзе. Назавіце яго вайсковае званне.
Каго ў творы называюць “інтэлігентам,вучоным”?
Якая задача стаяла перад байцамі, кінутымі на чыгуначным пераездзе?
Хто з герояў адбываў турэмнае наказанне і за што?
У чым быў абвінавачаны бацька Пшанічнага?
Свая рубашка бліжэй да цела. Дэвіз якога героя па жыцці?
З чаго згатаваў апошнюю вячэру для байцоў Свіст?
Дзе па жыцці Пшанічнаму перашкаджала мінулае яго бацькі?
Каго з байцоў Карпенка адвёў у “сакрэт”?
Каго з байцоў Карпенка называў зялёным і нявопытным?
У якога з байцоў было імя Алік?
Колькі бронетранспарцёраў падбіў Свіст?
Хто з герояў ідзе за трафеямі да забітых немцаў?
Якім дасягненнем хваліцца Аўееў пасля сутычкі з немцамі?
Чым закончылася першая атака немцаў?
Да аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” (1-16 частка)

Комментариев нет:

Отправить комментарий