пятница, 12 февраля 2021 г.

САЧЫНЕННЕ ПА ЖУРАУЛИНАМУ КРЫКУ

 Параўнанне вобразаў герояў
1.    Даваеннае жыццё герояў.
2.    Што аб'ядноўвае і розніць Фішара і Глечыка?(Аўсеева і Пшанічнага)
3.    Якія погляды герояў табе падаюцца найболыш прывабнымі?Чаму?
    4.    Аўтарскія адносіны да герояў.
    5. Твае адносіны да герояў і іх учынкаў.


Прыкладны план сачынення
1. Уступ.

-Хто такі В.Быкаў. Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры.
-Аб чым аповесць?(тэма)
-Якую праблему вырашае аўтар( чалавек на вайне).

2. Асноўная частка.
- Якая задача стаяла перад байцаамі? Які выбар быў перад імі?
- Ці прайшлі выпрабаванне вайной героі?Чаму?( характарыстыка героя, можна для параўнання два героі, па схеме, прапанаванай на папярэдніх уроках)
- Адносіны В.Быкава да свайго героя.
- Асабістыя адносіны да героя.

3. Заключэнне.
- У чым ідэя твора? Чаму вучыць твор? Чым значны твор для нас, моладзі 21 стагоддзя?

Васіль Уладзіміравіч Быкаў, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.

Васіль Быкаў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён быў двойчы паранены.
Ён прайшоў праз пекла вайны і тое, што ён перажыў і адчуў, магло легчы ў аснову гэтай аповесці.

Васіль Быкаў — аўтар самых пранізлівых кніг пра вайну.
Па яго творах былі пастаўлены дзесяць фільмаў, балет і опера.
Экранізаваныя, у прыватнасці, былі «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Пастка», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», «Сотнікаў», «Знак бяды».

Васіль Быкаў – значная асоба ў гісторыі беларускай культуры, ён праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет.

Пісьменнік-франтавік у надзвычай моцных вобразах паказаў жорсткую праўду вайны. Тэма вайны наклала глыбокі адбітак на ўсю творчасць Васіля Быкава, які не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны смерці сяброў, аднавяскоўцаў.

У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.

У сваіх творах пісьменнік расказваў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх заўсёды смерць і пагарда.

У кожным радку Васіля Быкава адчуваюцца глыбокая чалавечая боль, трывога, радасць, каханне, надзея, адвечная прага чалавека да духоўнай і маральнай адказнасці.

Звычайна Быкаў пісаў на беларускай мове. Яшчэ ў савецкія часы яго творы былі перакладзены на розныя мовы, прычым большасць перакладаў на рускую мову была зроблена самім пісьменнікам.
Васіль Быкаў усвядоміў вялікую сілу праўды, як адзінай, галоўнай мэты пісьменніка. Той праўды, якая непадуладная часу і аддана служыў ёй. Яна і засталася, як вечная каштоўнасць у беларускай літаратуры.

Сапраўдная творчая біяграфія пісьменніка пачалася з аповесці “Жураўліны крык”. Яна, паводле слоў аўтара, стала першай спробай праўдзіва адлюстраваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Гэтая аповесць аб суровых днях сорак першага. Яна была напісаная Быкавым у 1959 годзе, калі пісьменнік жыў у нашым горадзе Гродна. З гэтага твора пачынаецца Быкаў-пісьменнік.
Што такое подзвіг? У чым сутнасць гераізму? На гэтыя пытанні дае адказ пісьменнік у аповесці "Жураўліны крык".

У аповесці "Жураўліны крык" Быкаў піша  аб воінскім гонару і антыгуманных рашэннях камандавання. Аб маладых і не вельмі людзей, якім так хацелася жыць. Пра людзей, запісаных у лагер "ворагаў народа" (Віцька Свіст, Пшанічны), якія гінуць  героем, а другі - здраднікам. Аб маладым, зялёным Глечык, падобным на падбітага, параненага жураўля, які, выбіваючыся з сіл, імкнецца дагнаць жураўліны клін і не можа. Складаная і жорсткая гэтая вайна.

Асноўная тэма аповесцi Васiля Быкава — апiсанне падзей Вялiкай Айчыннай вайны, якая стала для людзей сапраўдным выпрабаваннем. Адных яна зрабiла героямi, а другiх, наадварот, — здраднiкамi.
У сваiм творы аўтар хацеў паказаць характары, псiхалогiю i iнтарэсы людзей на вайне. Чаму адны людзi здольны былi ахвяраваць сваiм жыццём дзеля выратавання iншых, а другiя — не?

Шасцёра салдат на чале са старшыной Карпенка павінны пратрымацца суткі на скрыжаванні шашы і чыгункі, каб абяскроўленыя полк змог замацавацца на новых пазіцыях. Салдаты - вельмі розныя, зусім не падобныя адзін на аднаго людзі. У кожнага свой характар, свае адносіны да жыцця, сваё мінулае.

Шасцёра салдат пакiнуты на пераездзе прыкрываць адступленне батальёна.
Усе разумеюць, што гэта можа быць iх апошнi бой.
Кожны з байцоў перажывае па-свойму, i ўсе трымаюцца па-рознаму.
Нiчым не паказвае свае хваляванне разважлiвы i маўклiвы Карпенка.
Спакойна паводзiць сябе i iнтэлiгент Фiшар, якому больш за ўсё на свеце хочацца цяпер даказаць старшыне, што ён таксама на непiта здольны.
Рагатун i бесклапотны блатняк Свiст i тут не перастае прыдумляць розныя штучкi, каб павесялiць сваiх паплечнiкаў, i гэтым самым вельмi раздражняе Пшанiчнага. Пшанiчнаму не да смешачак, ён зусiм не хоча памiраць.

Адзiнае, на што ён спадзяецца, — што навала iх як-небудзь мiне.
Не падабаецца ўсё гэта i Аўсееву. Ён пачынае заклiкаць астатнiх да адступлення.

Самы малодшы сярод iх Глечык. Для яго гэта будзе першы бой. У яго настроi трывога i ўзрушанасць.
Адзiнае, пра што Глечык думае, — гэта мацi, якую ён пакрыўдзiў i цяпер вельмi шкадуе.Спадзяваннi Пшанiчнага не спраўдзiлiся: вораг з'явiўся.

Першым мужна памiрае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага, зусім не ваенны чалавек, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Фішар. Усё жыццё сумленны, ён такiм застаўся да апошняга моманту.
Мужна змагаюцца i з годнасцю развiтваюцца з жыццём Свiст i старшыня Карпенка.
Стойка паводзiць сябе i Глечык. Як нi страшна яму, як нi балюча ад страты сяброў, якiм нi вялiкiм было жаданне жыць — на прапанову Аўсеева ўцякаць ён не згаджаецца.У лагеры здраднiкаў аказваюцца Пшанiчны i Аўсееў. Яны адмоўныя героi твора. Аднак, на маю думку, аўтар са шкадаваннем адносiцца i да iх.

Прычыну паводзiн сваiх герояў Быкаў бачыць у iх мiнулым. Пшанiчнага пакалечыў час. Перад iм як сынам кулака былi закрыты ўсе дарогi. Аўсеева загубiў эгаiзм, прывiты яму ў дзяцiнстве.Захапляючыся мужнасцю i адвагаю Карпенкi, Свiста, Фiшара i асаблiва Глечыка, я не бяру на сябе смеласцi занадта крытыкаваць Пшанiчнага i Аўсеева. Хто ведае, як у такой сiтуацыi павёў бы сябе кожны з нас?

Два чалавекі, Іван Пшанічны і Алік Аўсееў, не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць, узаемадапамога, яны здрадзілі. Здрадзілі сваім сябрам, народу, Радзіме. Пшанічны меў задание ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. I калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Пшанічны, пакрыўджаны Савецкай уладай, здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. Калі б Пшанічнаму давялося ваяваць на фашысцкім баку, я думаю, што ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, не разбіраючыся, хто яны, яго ахвяры: старыя, дзеці, жанчыны.

Алік Аўсееў таксама не вытрымаў выпрабавання боем. У самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча змаладушнічаў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Аўсеева прывяло да здрады шкурніцтва і эгаізм. Ён лічыў вайну месцам, дзе можна праславіцца, атрымаць узнагароды. А калі сапраўды запахла порахам і крывёй, адразу накіраваўся ў кусты.

Фінал аповесці трагічны. Усе загінулі. Але адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.

“Жураўліны крык” — гэта сум, журба па заўчасна загінуўшых маладых хлапчуках, які гінулі невядомымі героямі. Трагедыя гібелі, бесчалавечнасці вайны, жорсткая праўда яе — не ўсе былі героямі, нехта бег, сдаваўся, а нехта, як Карпенка, Світс, Фішар і Глечык выконвалі свой патрыятычны абавязак да канца.
Вобраз салдата ў аповесці "Жураўліны крык" паказаны Быкавым на фоне суровага і трагічнага сорак першага года, самага цяжкага года вайны, калі найбольш востра стаяла пытанне не толькі пра мільёны чалавечых жыццяў, але і пра лёс Радзімы, яе будучыні.

"Жураўліны крык"  вучыць пра тое, колькі адвагі і мужнасці трэба было мець, каб выстаяць да канца і не здрыгануцца.

Дзякуючы такім салдатам як Глечык, мы сёння жывем, ходзім у школу і марым пра будучыню.

1 комментарий: