четверг, 11 февраля 2021 г.

Выпрабаванне вайной (па твору Васіля Быкава "Жураўліны крык")

 

Выпрабаванне вайной (па твору Васіля Быкава "Жураўліны крык")


Мэта жыцця, кажуць, поўныя сілы,
     з доляй змагацца да самай магілы,
     веры не траціць і страху не мець,
     смела байцамі памерці, згарэць.
     Наталля Арсеннева
     
     У беларускай літаратуры ёсць шэраг твораў пра вайну: «Векапомныя дні» М.Лынькова, «Мінскі напрамак» І.Мележа, «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна, але найбольш за ўсіх іх у В.Быкава. У сваіх творах пісьменнік апісвае, здавалася б, зусім нязначныя выпадкі з франтавых будняў. Героі аповесцяў і апавяданняў В.Быкава, радавыя салдаты і малодшыя афіцэры, дзейнічаюць на працягу некалькіх сутак або нават гадзін у экстрэмальных умовах, але ў гэтыя моманты правяраюцца не толькі фізічныя магчымасці, але і маральная трываласць чалавека, яго душэўная моц.
     У аповесці «Жураўліны крык» паказана, як невялікая група байцоў цаною ўласнага жыцця забяспечвае адыход нашых войскаў. Гэты адказны момант дапамог з розных бакоў раскрыцца кожнаму з іх. Мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага, зусім не ваенны чалавек, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Фішар. Фанабэрысты і самаўпэўнены Алік Агееў за здраду быў расстраляны. Як здраднік гіне і Іван Пшанічны. Як сапраўдны герой з адзінай гранатай уступав ў смяртэльную схватку з танкамі Васіль Глечык.
     Два чалавекі, Іван Пшанічны і Алік Аўсееў, не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць, узаемадапамога, яны здрадзілі. Здрадзілі сваім сябрам, народу, Радзіме. Пшанічны меў задание ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. I калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Пшанічны, пакрыўджаны Савецкай уладай, здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. Калі б Пшанічнаму давялося ваяваць на фашысцкім баку, я думаю, што ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, не разбіраючыся, хто яны, яго ахвяры: старыя, дзеці, жанчыны.
     Алік Аўсееў таксама не вытрымаў выпрабавання боем. У самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча змаладушнічаў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Аўсеева прывяло да здрады шкурніцтва і эгаізм. Ён лічыў вайну месцам, дзе можна праславіцца, атрымаць узнагароды. А калі сапраўды запахла порахам і крывёй, адразу накіраваўся ў кусты.
     Фінал аповесці трагічны. Усе загінулі. Але адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.
 
 
 

Выпрабаванне вайной (па твору Васіля Быкава "Жураўліны крык") (2)

Сёння на уроку мы закончылi вывучэнне аповесцi Васiля Быкава «Жураўлiны крык». Гэтая аповесць, як i iншыя творы Быкава, што я прачытаў, — пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою i стану герояў, iх успамiнам i перажыванням. З усiх салдат, якiя засталiся на пераездзе затрымлiваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свiст. Вясёлы i знаходлiвы, Вiцька дапамагаў воiнам забыцца пра тое, што iх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалi ў салдат настрой. Вiцька Свiст сам вельмi шчодры чалавек i не любiць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмi добра раскрываецца ў эпiзодзе з салам Пшанiчнага. iншы на яго месцы мог бы дамовiцца з Пшанiчным i цiхенька з'есцi сала толькi ўдваiх. Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе зварыць кашу на ўсiх. Вядома, не вельмi добра, што ён гэта зрабiў падманам, але ў дадзенай сiтуацыi iннiага выйсця не было.
     Мiнулае Свiста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыццi не ўсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свiсту давя лося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Вiцька зразумеў сам i хутка выправiў яе.
     Калi пачалася вайна, Свiст разам з iншымi воiнамi апынуўся на фронце. А ў хуткiм часе — i на пераездзе. Калi з'явiлiся немцы i стала зразумела, што прыйдзецца загiнуць, Свiст нi на хвiлiну не падумаў пра здраду. Ён смела i ад важна змагаўся да канца, падтрымлiваў дух астатнiх.
     Васiль Быкаў ставiць перад сваiмi героямi праблему выбару: або здрадзiць Радзiме, або стаць яе абаронцам. Вiцька Свiст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымiнальнае мiнулае i памылкi ў жыццi.
     Дачытаўшы твор, я на нейкi момант уявiў сябе героем гэтай аповесцi — i зрабiлася страшна. Як павёў бы сябе ў дадзеных абставiнах я, цi прайшоў бы выпрабаванне на мужнасць? Спадзяюся, што прайшоў бы, але хто ведае...
 
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий