пятница, 12 февраля 2021 г.

Пытанні па змесце аповесці В.Быкава "Жураўліны крык" 1-16 часткі Да аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” (1-16 частка)

Пытанні па змесце аповесці В.Быкава "Жураўліны крык" 1-16 часткі
Да аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” (1-16 частка)

1 варыянт
 Што зберагаў у сваім заплечніку баец Пшанічны?
Хто з герояў забіў за вайну аднаго немца?
Колькі ўжо часу ішла вайна?
Чым аргументаваў выбар ваеннай спецыяльнасці Аўсееў?
Якім прадметам ў школе аддваў перавагу Аўсееў?
За што пакрыўдіўся на сваю маці Глечык?
Як складваліся адносіны Фішара і Карпенкі?
Што захапляла Фішара па жыцці? Як змянілася яго меркаванне пасля таго, як ён апынуўся на вайне?
Як гіне Пшанічны?
Што кіруе Фішарам, калі ён не хаваецца ў акопе і бесперапынна страляе па немцах, якія набліжаюцца да чыгуначнага пераезду?
У якога героя твора бацьку забівае токам?
У якога з байцоў было імя Барыс?
Які нямецкі трафей, прынесены Свістам, разбівае Карпенка?
Хто з герояў спадзяваўся атрымаць ордэн пасля вайны?
Пра што шкадаваў Карпенка пасля першага бою?

2 варыянт
Хто кіраваў байцамі, якіх пакінулі на перездзе. Назавіце яго вайсковае званне.
Каго ў творы называюць “інтэлігентам,вучоным”?
Якая задача стаяла перад байцамі, кінутымі на чыгуначным пераездзе?
Хто з герояў адбываў турэмнае наказанне і за што?
У чым быў абвінавачаны бацька Пшанічнага?
Свая рубашка бліжэй да цела. Дэвіз якога героя па жыцці?
З чаго згатаваў апошнюю вячэру для байцоў Свіст?
Дзе па жыцці Пшанічнаму перашкаджала мінулае яго бацькі?
Каго з байцоў Карпенка адвёў у “сакрэт”?
Каго з байцоў Карпенка называў зялёным і нявопытным?
У якога з байцоў было імя Алік?
Колькі бронетранспарцёраў падбіў Свіст?
Хто з герояў ідзе за трафеямі да забітых немцаў?
Якім дасягненнем хваліцца Аўееў пасля сутычкі з немцамі?
Чым закончылася першая атака немцаў?
Да аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” (1-16 частка)

Праўда Глечыка і праўда Аліка Аўсеева (Дыялог)

 

Праўда Глечыка і праўда Аліка Аўсеева (Дыялог)


У аповесці «Жураўліны крык» Васіль Быкаў не выносіць катэгарычны прысуд сваім героям, дае магчымасць нам, чытачам, самім| зрабіць вывад аб высокасці ці нізкасці паводзін. Акрамя гэтага ён дае магчымасць кожнаму герою ці адкрыта выказацца ў дыялогу з таварышамі па зброі, ці раскрыцца ў маналогах «сам сабе». Паспрабую прадставіць погляды Глечыка і Аліка Аўсеева на жыццё ў форме дыялогу з уліксам аўтарскай і маёй асабістай пазіцыі.

Глечык. Я так мала жыў. Ніякай радасці на бачыў. Але сягоння цяжка не толькі мне аднаму, а і ўсім. Што маё жыццё значыць у параўнні з жыццём народа?

Аўсееў. Я пражыў так мала. Так мала зрабіў. Не паспеў стаць тым кім хацеў. Мне маё жыццё дарагое. Хай другія паміраюць, а я хачу жыць! Я жыць хачу!

Глечык. Я таксама, як і ты, хачу жыць. Але што будзе з тымі, каго пераможа вораг? Што станецца з тваімі маці, бацькам, з маленькімі дзеткамі?

Аўсееў. Мяне не цікавіць, што станецца з іншымі. Іншыя хай бароняцца самі ці хай іх бароняць бацькі. Паўтараю: мне дарагое мае жыццё. I калі я яго цяпер не ўратую, не здамся ў палон, мяне не будзе. Да д’ябла тваю філасофію дапамогі камусьці, ратавання Радзімы, Радзіма — гэта я!

Глечык. Любіць толькі сябе мяне не вучылі ні бацькі, ні настаўнікі ў школе. Маё асабістае жыццё — маленькая часцінка, дробная пясчынка жыцця чалавечага. Я жыву дзеля таго, каб нехта ўспомніў: «Жыў Глечык. Жылі яго сябры, таварышы па зброі Віцька Свіст, Карцеш Фішар. Стаялі насмерць на пераездах, на невядомых вяршынях, гінулі на пераправах, каб жылі мы». Я жыву не толькі для сябе. I табе, Алік раю жыць гэтаксама. Мы — гэта наш народ, наша Радзіма.

Аўсееў. Не пераканаў! Жыццё даецца чалавеку адно, і ніхто не мае права адбіраць яго ў чалавека, нават Радзіма. Нават народ. У мяне — так-сама. Што гэта за Радзіма, калі яна не можа абараніць, зберагчы сваіх сыноў і дачок? Што гэта за народ, які добраахвотна памірае пад кулямі ворагаў? Ты даруй мне, Аніка-ваяр, але я — індывідуаліст. Маё «я» ўва мне з малаком мае маці. Я — таленавіты. Я хачу рэалізавацца ў адзіным дадзеным мне жыцці.
Глечык. Я таксама хачу рэалізавацца, хоць і не такі таленавіты, як ты. Аднак мне, нам выпаў іншы лёс: паміраць, каб жылі нашы нашчадкі, каб жылі дзеці і ўнукі тых, хто ацалее ў гэтай навале. Яны рэалізуюць свае і нашыя надзеі і мары. Я не здамся ворагу, буду стаяць да канца.

І табе не раю ісці да ворага на паклон.

Аўсееў. Ідзі ты да д’ябла. Не хачу больш слухаць тваю дэмагогію. Я пайшоў, а ты як сабе хочаш.

Глечык. Ах ты, мамчын сыночак! Жыць табе хочацца! На ўсё табе напляваць! Не, не дазволю ісці ў паслугачы да ворага! Смерць здрадніку!

Каментарый. Хто з двух герояў мае большую рацыю? Я думаю, Глечык. Аднак прызнаю часцінку праўды Аўсеева: каму хочацца паміраць у маладым узросце? Жыццё чалавеку даецца толькі адзін раз. Аднак жыццё здрадніка — ці ж гэта жыццё?

Галерэя вобразаў у аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык"

 

Галерэя вобразаў у аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык"

Аповесць «Жураўліны крык» В. Быкаў напісаў у 1959 годзе. Гэта аповесць пра вайну. Быкаву заўсёды важна, каб чытач адчуў па магчымасці ўсё, што перажывалі салдаты і камандзіры ў чаканні блізкага бою, перад тварам смерці.
     Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе ў першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Яны засталіся па загаду і абавязку, хоць кожная жылка трымціць. Кожны з байцоў па-свойму перажывае экстрэмальныя ўмовы. Героі трымаюцца па-рознаму.
     Аўсееў прывык разважаць, рэвізаваць і знаходзіць самае правільнае з усіх магчымых рашэнняў. Такую звычку ён набыў даўно, яшчэ ў школе. За год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. Але з першых дзён яму там не спадабалася. Праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. Калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся, але ў першым баі яго аглушыла страляніна, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. Дагэтуль яму так-сяк шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. Аўсееў вельмі непакоіўся за заўтрашні дзень, чула яго сэрца — будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель.
     Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.
     Свіст — вясёлы і добры чалавек, які можа ўзняць) настрой. Да вайны ён сядзеў у турме, а потым добра ахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Свіст не быў злапамятны, як Пшанічны.
     Карпенка паходзіў з простага люду. Вялікая Айчынная вайна была не першай у яго жыцці. Ранейі прыйшлося ваяваць з фінамі.
     Героі Быкава розныя, але смерць аб'яднала іх усіх. Адзін за адным гінуць і вучоны-інтэлігент Фішар, і здаравяка Карпенка, і бесклапотны Свіст. Забілі нават тых, шго спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць — Аўсеева і Пшанічнага. Самым апошнім загінуў Глечык.
     Васіль Быкаў імкнуўся, каб чытачы ярка ўявілі трагізм ваенных падзей, сведкам якіх ён быў, адчулі боль стратаў, бязлітаснасць і тугу смерці.

САЧЫНЕННЕ ПА ЖУРАУЛИНАМУ КРЫКУ

 Параўнанне вобразаў герояў
1.    Даваеннае жыццё герояў.
2.    Што аб'ядноўвае і розніць Фішара і Глечыка?(Аўсеева і Пшанічнага)
3.    Якія погляды герояў табе падаюцца найболыш прывабнымі?Чаму?
    4.    Аўтарскія адносіны да герояў.
    5. Твае адносіны да герояў і іх учынкаў.


Прыкладны план сачынення
1. Уступ.

-Хто такі В.Быкаў. Які ўклад унёс у развіццё беларускай літаратуры.
-Аб чым аповесць?(тэма)
-Якую праблему вырашае аўтар( чалавек на вайне).

2. Асноўная частка.
- Якая задача стаяла перад байцаамі? Які выбар быў перад імі?
- Ці прайшлі выпрабаванне вайной героі?Чаму?( характарыстыка героя, можна для параўнання два героі, па схеме, прапанаванай на папярэдніх уроках)
- Адносіны В.Быкава да свайго героя.
- Асабістыя адносіны да героя.

3. Заключэнне.
- У чым ідэя твора? Чаму вучыць твор? Чым значны твор для нас, моладзі 21 стагоддзя?

Васіль Уладзіміравіч Быкаў, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.

Васіль Быкаў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён быў двойчы паранены.
Ён прайшоў праз пекла вайны і тое, што ён перажыў і адчуў, магло легчы ў аснову гэтай аповесці.

Васіль Быкаў — аўтар самых пранізлівых кніг пра вайну.
Па яго творах былі пастаўлены дзесяць фільмаў, балет і опера.
Экранізаваныя, у прыватнасці, былі «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Пастка», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», «Сотнікаў», «Знак бяды».

Васіль Быкаў – значная асоба ў гісторыі беларускай культуры, ён праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет.

Пісьменнік-франтавік у надзвычай моцных вобразах паказаў жорсткую праўду вайны. Тэма вайны наклала глыбокі адбітак на ўсю творчасць Васіля Быкава, які не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны смерці сяброў, аднавяскоўцаў.

У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.

У сваіх творах пісьменнік расказваў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх заўсёды смерць і пагарда.

У кожным радку Васіля Быкава адчуваюцца глыбокая чалавечая боль, трывога, радасць, каханне, надзея, адвечная прага чалавека да духоўнай і маральнай адказнасці.

Звычайна Быкаў пісаў на беларускай мове. Яшчэ ў савецкія часы яго творы былі перакладзены на розныя мовы, прычым большасць перакладаў на рускую мову была зроблена самім пісьменнікам.
Васіль Быкаў усвядоміў вялікую сілу праўды, як адзінай, галоўнай мэты пісьменніка. Той праўды, якая непадуладная часу і аддана служыў ёй. Яна і засталася, як вечная каштоўнасць у беларускай літаратуры.

Сапраўдная творчая біяграфія пісьменніка пачалася з аповесці “Жураўліны крык”. Яна, паводле слоў аўтара, стала першай спробай праўдзіва адлюстраваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Гэтая аповесць аб суровых днях сорак першага. Яна была напісаная Быкавым у 1959 годзе, калі пісьменнік жыў у нашым горадзе Гродна. З гэтага твора пачынаецца Быкаў-пісьменнік.
Што такое подзвіг? У чым сутнасць гераізму? На гэтыя пытанні дае адказ пісьменнік у аповесці "Жураўліны крык".

У аповесці "Жураўліны крык" Быкаў піша  аб воінскім гонару і антыгуманных рашэннях камандавання. Аб маладых і не вельмі людзей, якім так хацелася жыць. Пра людзей, запісаных у лагер "ворагаў народа" (Віцька Свіст, Пшанічны), якія гінуць  героем, а другі - здраднікам. Аб маладым, зялёным Глечык, падобным на падбітага, параненага жураўля, які, выбіваючыся з сіл, імкнецца дагнаць жураўліны клін і не можа. Складаная і жорсткая гэтая вайна.

Асноўная тэма аповесцi Васiля Быкава — апiсанне падзей Вялiкай Айчыннай вайны, якая стала для людзей сапраўдным выпрабаваннем. Адных яна зрабiла героямi, а другiх, наадварот, — здраднiкамi.
У сваiм творы аўтар хацеў паказаць характары, псiхалогiю i iнтарэсы людзей на вайне. Чаму адны людзi здольны былi ахвяраваць сваiм жыццём дзеля выратавання iншых, а другiя — не?

Шасцёра салдат на чале са старшыной Карпенка павінны пратрымацца суткі на скрыжаванні шашы і чыгункі, каб абяскроўленыя полк змог замацавацца на новых пазіцыях. Салдаты - вельмі розныя, зусім не падобныя адзін на аднаго людзі. У кожнага свой характар, свае адносіны да жыцця, сваё мінулае.

Шасцёра салдат пакiнуты на пераездзе прыкрываць адступленне батальёна.
Усе разумеюць, што гэта можа быць iх апошнi бой.
Кожны з байцоў перажывае па-свойму, i ўсе трымаюцца па-рознаму.
Нiчым не паказвае свае хваляванне разважлiвы i маўклiвы Карпенка.
Спакойна паводзiць сябе i iнтэлiгент Фiшар, якому больш за ўсё на свеце хочацца цяпер даказаць старшыне, што ён таксама на непiта здольны.
Рагатун i бесклапотны блатняк Свiст i тут не перастае прыдумляць розныя штучкi, каб павесялiць сваiх паплечнiкаў, i гэтым самым вельмi раздражняе Пшанiчнага. Пшанiчнаму не да смешачак, ён зусiм не хоча памiраць.

Адзiнае, на што ён спадзяецца, — што навала iх як-небудзь мiне.
Не падабаецца ўсё гэта i Аўсееву. Ён пачынае заклiкаць астатнiх да адступлення.

Самы малодшы сярод iх Глечык. Для яго гэта будзе першы бой. У яго настроi трывога i ўзрушанасць.
Адзiнае, пра што Глечык думае, — гэта мацi, якую ён пакрыўдзiў i цяпер вельмi шкадуе.Спадзяваннi Пшанiчнага не спраўдзiлiся: вораг з'явiўся.

Першым мужна памiрае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага, зусім не ваенны чалавек, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Фішар. Усё жыццё сумленны, ён такiм застаўся да апошняга моманту.
Мужна змагаюцца i з годнасцю развiтваюцца з жыццём Свiст i старшыня Карпенка.
Стойка паводзiць сябе i Глечык. Як нi страшна яму, як нi балюча ад страты сяброў, якiм нi вялiкiм было жаданне жыць — на прапанову Аўсеева ўцякаць ён не згаджаецца.У лагеры здраднiкаў аказваюцца Пшанiчны i Аўсееў. Яны адмоўныя героi твора. Аднак, на маю думку, аўтар са шкадаваннем адносiцца i да iх.

Прычыну паводзiн сваiх герояў Быкаў бачыць у iх мiнулым. Пшанiчнага пакалечыў час. Перад iм як сынам кулака былi закрыты ўсе дарогi. Аўсеева загубiў эгаiзм, прывiты яму ў дзяцiнстве.Захапляючыся мужнасцю i адвагаю Карпенкi, Свiста, Фiшара i асаблiва Глечыка, я не бяру на сябе смеласцi занадта крытыкаваць Пшанiчнага i Аўсеева. Хто ведае, як у такой сiтуацыi павёў бы сябе кожны з нас?

Два чалавекі, Іван Пшанічны і Алік Аўсееў, не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць, узаемадапамога, яны здрадзілі. Здрадзілі сваім сябрам, народу, Радзіме. Пшанічны меў задание ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. I калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Пшанічны, пакрыўджаны Савецкай уладай, здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. Калі б Пшанічнаму давялося ваяваць на фашысцкім баку, я думаю, што ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, не разбіраючыся, хто яны, яго ахвяры: старыя, дзеці, жанчыны.

Алік Аўсееў таксама не вытрымаў выпрабавання боем. У самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча змаладушнічаў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Аўсеева прывяло да здрады шкурніцтва і эгаізм. Ён лічыў вайну месцам, дзе можна праславіцца, атрымаць узнагароды. А калі сапраўды запахла порахам і крывёй, адразу накіраваўся ў кусты.

Фінал аповесці трагічны. Усе загінулі. Але адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.

“Жураўліны крык” — гэта сум, журба па заўчасна загінуўшых маладых хлапчуках, які гінулі невядомымі героямі. Трагедыя гібелі, бесчалавечнасці вайны, жорсткая праўда яе — не ўсе былі героямі, нехта бег, сдаваўся, а нехта, як Карпенка, Світс, Фішар і Глечык выконвалі свой патрыятычны абавязак да канца.
Вобраз салдата ў аповесці "Жураўліны крык" паказаны Быкавым на фоне суровага і трагічнага сорак першага года, самага цяжкага года вайны, калі найбольш востра стаяла пытанне не толькі пра мільёны чалавечых жыццяў, але і пра лёс Радзімы, яе будучыні.

"Жураўліны крык"  вучыць пра тое, колькі адвагі і мужнасці трэба было мець, каб выстаяць да канца і не здрыгануцца.

Дзякуючы такім салдатам як Глечык, мы сёння жывем, ходзім у школу і марым пра будучыню.

Вобраз глечыка журавлиный крык

Вобраз глечыка журавлиный крык
Глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. Ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. Ён не хацеў дараваць сваёй маці. Пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. Глечыку гэта не спадабалася. Праз нейкі час маці выйшла замуж. Але пачалася вайна, і маці з Настачкай зноў засталіся адны. Хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе.

Глечык – малады баец, яшчэ зусім наіўны, нясмелы хлопец. Апынуўшыся ў атрадзе абароны, ён саромеецца і адчувае сябе няемка, вінавата.

Глечыка непакоіць унутраная рана, хоць ён нікому пра яе не распавядае. Ён пакутуе ў адзіноце, слухае іншых, але сам пра сваё гора не гаворыць. Ён пакрыўджаны на сваю маці, якая, на ягоную думку, здрадзіла пакойнаму бацьку. Пасля таго, як яго забіла токам, яна сабралася ізноў выйсці замуж і нават запрасіла мужчыну на свята. Але потым пачалася вайна, і маці зноў засталася адна з маленькай дачкой. Глечык зразумеў, што ў час вайны яму патрэбна ратаваць сям’ю, але колішняя крыўда ўсё ж не праходзіла.

Глечык у аповесці загінуў апошнім з групы. У чаканні сваёй смерці ён раптам чуе крык журавоў у небе, які кранае яго за душу. Малады хлопец успамінае лепшае, што было ў яго жыцці. Яму цяжка ўсвядоміць, што ўсё скончылася, і болей яму не давядзецца ўбачыць ні маці, ні сястрычку. Наўздагон за чарадой ляцеў падбіты, адсталы журавок з пранізлівым крыкам. Глечык пабачыў у ім сябе – вобраз кінутай ўсімі, пакінутай на смерць маладой істоты, якая прагне жыцця.

Тым не менш, не гледзячы на журботу і боль, Глечык мужна трымаецца да самага канца, паказаўшы сябе не толькі годным воінам, але і моцным чалавекам. 

Глечик - молодой боец, старательный, тихий, родом из Белоруссии. Ему пришлось уходить от наступавших немцев, но в первом же городе он пошёл в военкомат.

У него была хорошая и дружная семья, из простых рабочих. Отец погиб от удара током и мальчику очень рано пришлось заботится о матери, помогая семье. Но он не принял и не понял, когда его любимая мама, решила устроить свою личную жизнь. Глечик настолько обиделся, что никому ничего не сказав уехал в Витебск в школу ФЗО.

Как потом он жалел о своей детской обиде.
Настоящим горем для него стало, что так и не попросил прощения у мамы, которая осталась в оккупации.

Глечик, хоть и был робким, но хорошим солдатом. Никто не слышал его жалоб, он старательно переносил все тяготы военной службы. Этот не обстрелянный солдат оказался настоящим героем. Он не дал сбежать трусливому Овсееву, пристрелив того и уже в одиночку, страдая и понимая, что сейчас он погибнет, принял бой.


Глечик - молодой боец, старательный, тихий, родом из Белоруссии. Ему пришлось уходить от наступавших немцев, но в первом же городе он пошёл в военкомат.

У него была хорошая и дружная семья, из простых рабочих. Отец погиб от удара током и мальчику очень рано пришлось заботится о матери, помогая семье. Но он не принял и не понял, когда его любимая мама, решила устроить свою личную жизнь. Глечик настолько обиделся, что никому ничего не сказав уехал в Витебск в школу ФЗО.

Как потом он жалел о своей детской обиде.
Настоящим горем для него стало, что так и не попросил прощения у мамы, которая осталась в оккупации.

Глечик, хоть и был робким, но хорошим солдатом. Никто не слышал его жалоб, он старательно переносил все тяготы военной службы. Этот не обстрелянный солдат оказался настоящим героем. Он не дал сбежать трусливому Овсееву, пристрелив того и уже в одиночку, страдая и понимая, что сейчас он погибнет, принял бой.
Вобраз глечыка журавлиный крык
Глечык – малады баец, яшчэ зусім наіўны, нясмелы хлопец. Апынуўшыся ў атрадзе абароны, ён саромеецца і адчувае сябе няемка, вінавата.

Глечыка непакоіць унутраная рана, хоць ён нікому пра яе не распавядае. Ён пакутуе ў адзіноце, слухае іншых, але сам пра сваё гора не гаворыць. Ён пакрыўджаны на сваю маці, якая, на ягоную думку, здрадзіла пакойнаму бацьку. Пасля таго, як яго забіла токам, яна сабралася ізноў выйсці замуж і нават запрасіла мужчыну на свята. Але потым пачалася вайна, і маці зноў засталася адна з маленькай дачкой. Глечык зразумеў, што ў час вайны яму патрэбна ратаваць сям’ю, але колішняя крыўда ўсё ж не праходзіла.

Глечык у аповесці загінуў апошнім з групы. У чаканні сваёй смерці ён раптам чуе крык журавоў у небе, які кранае яго за душу. Малады хлопец успамінае лепшае, што было ў яго жыцці. Яму цяжка ўсвядоміць, што ўсё скончылася, і болей яму не давядзецца ўбачыць ні маці, ні сястрычку. Наўздагон за чарадой ляцеў падбіты, адсталы журавок з пранізлівым крыкам. Глечык пабачыў у ім сябе – вобраз кінутай ўсімі, пакінутай на смерць маладой істоты, якая прагне жыцця.

Тым не менш, не гледзячы на журботу і боль, Глечык мужна трымаецца да самага канца, паказаўшы сябе не толькі годным воінам, але і моцным чалавекам.

Глечык ўжо не баяўся. У яго свядомасці « паўстала абсалютная мізэрнасць ўсіх яго ранейшых, здавалася, такіх пякучы , крыўд » . «Што-та новае і мужнае » ўваходзіла ў душу перш нясмелага хлопца . Раптам ён пачуў « дзіўныя журботныя гукі », поўныя амаль чалавечага адчаю. Гэта ляцеў на поўдзень жураўліны клін, а за ім, адчайна спрабуючы нагнаць зграю , ляцеў самотны жураўлік і жаласна крычаў. Глечык зразумеў, што дагнаць зграю ён ужо не зможа. У душы Васілька « раслі і шырыліся » вобразы людзей, якіх ён калісьці ведаў . Ахоплены ўспамінамі, ён не адразу пачуў далёкі гул танкаў. Глечык схапіў адзіную сваю гранату і стаў чакаць, а ў яго душы, абхопленай прагай жыцця , усё біўся жураўліны крык.

  Адзін за адным гінуць героі. У акопе застаецца Глечык. Давайце паразважаем, чаму аўтар уводзіць у твор вобраз адлятаючых журавоў і звязвае яго менавіта з Глечыкам? ... Прыкладны адказ: Падбіты журавель дапамагае адчуць незвычайную трагедыйнасць падзеі , глыбей перажыць асабістую трагедыю Глечыка і ў той жа час зразумець веліч гэтага юнака, для якога лёсавызначальнымі былі такія “ўладарныя паняцці, як прысяга і абавязак перад Радзімай”, “гнеў таварышаў”, “загад камбата, які належала выканаць”. ... Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі. В.Быкаў. Словы пра памяць трэба пацвярджаць справай

Хвілінка гісторыі. Карта падзей аповесці “Жураўліны крык”.

 

Хвілінка гісторыі. Карта падзей аповесці “Жураўліны крык”.

У аповесці ваенныя падзеі адбываюцца каля весак Тодараўцы Баранавіцкага раёна і вёскі Баравічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, пад Смаленскам.

Таксама магчыма прасачыць жыццевы шлях герояў.

Жыццевы шлях Пшанічнага – горад Бранск, Данбас, Сібір.

Свіст родам з Саратава, любіў кататся па Волзе на байдарцы, пілаваў лес у Сібіры, быў на Сахаліне.

Глечык родам з Віцебска, вучыўся ў Смаленску.

Карпенка родам з Арлоўшчыны, ваяваў у фінскую, у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Лепелем.

Фішар гадаваўся у Ленінградзе.

А зараз яны усе разам выконваюць свой абавязак

Васіль Быкаў — Жураўліны крык

 
Васіль Быкаў — Жураўліны крык

Восень 1941- га. Камбат ставіць атраду з шасцярых чалавек невыканальную задачу: на суткі затрымаць нямецкія войскі ў безназоўнага чыгуначнага пераезду. Камандаванне атрадам камбат даручае старшыне Карпенку. Як толькі кароценькая калона батальёна знікла з вачэй, старшына размеркаваў пазіцыі паміж байцамі. Флангавага пазіцыя дасталася Пшанічнаму, за ім пачаў рыць сховішча Фішар, следам размясціліся Аўсееў, Свіст і Глечык. Да вечара пазіцыі абсталявалі ўсе, акрамя Фішара. Старшына ўспомніў, што ў іх да гэтага часу няма дазорнага, і вырашыў, што самая падыходная кандыдатура на гэтую пасаду — няўдака-баец Фішар. Пшанічны выкапаў свой акоп яшчэ завідна. Адасобіўшыся, ён вырашыў перакусіць і дастаў сала, схаванае ад таварышаў. Яго абед перарвалі далёкія кулямётныя чэргі. Байцы ўстрывожыліся, асабліва калі Аўсееў сказаў, што іх акружаюць, і ўвесь атрад складаецца з смяротнікаў. Старшына хутка спыніў гэтую размову, але Пшанічны ўжо прыняў рашэнне здацца ў палон. Жыццё Івана Пшанічнага склалася «няскладна і горка». Бацька яго быў заможным селянінам, кулаком. Суровы і жорсткі, ён «бязлітасна школіў сына ў няхітрай земляробчай навуцы». Ненавідзець бацьку Пшанічны пачаў калі пасябраваў з парабкам, далёкім сваяком па матчынай лініі. Гэтая дружба захавалася і праз некалькі гадоў, калі былы парабак адслужыў у арміі ды стаў «завадатарам усіх маладзёжных спраў у вёсцы». Аднойчы Іван наведаў рэпетыцыю «бязбожніцкай» п’есы, якую ставіла вясковая моладзь. Пшанічнага-бацьку гэта не спадабалася, і ён прыгразіў выгнаць бязбожніка з дому. Парваць з сям’ёй Іван не змог. Праз пару гадоў Пшанічнага раскулачылі і адправілі ў Сібір. Сам Іван пазбег гэтага — ён вучыўся ў сямігодцы і жыў у дзядзькі. Аднак мінулае так і не адпусціла Пшанічнага. Працаваў ён старанна, але куды б ні занёс яго лёс, усюды усплываў яго «непралетарскае» паходжанне. Паступова Іван зжарсьцьвеў, засвоіў жыццёвае правіла: «толькі – сам сабе, сам для сябе, наперакор усім». Напэўна, ён адзін таемна радаваўся, калі пачалася вайна. Увечары пайшоў дождж. Старшына вырашыў злучыць выкапаныя хованкі ровам. Свіст заткнуў акно і падпаліў печку ў ацалелай станцыйнай вартоўні. Неўзабаве ў ёй схаваліся і астатнія байцы. Свіст згатаваў вячэру з грэчка-аўсянай «сумесі», прымудрыўшыся сцягнуць у Пшанічнага недаедзены кавалак сала. Старшына ведаў, што Свіст калісьці сядзеў у калоніі, і прама спытаў пра гэта. Размораны добрай ядою, Свіст распавёў сваю гісторыю. Нарадзіўся Віцька Свіст ў Саратаве. Яго маці працавала на падшыпнікавым заводзе, туды ж пайшоў працаваць і Віцька. Аднак аднастайная праца не прыйшлася да душы. Ад безвыходнасці хлопец пачаў выпіваць. Так і пазнаёміўся з чалавекам, які прапанаваў яму новую працу — прадаўца ў хлебнай краме. Праз Віцьку гэты чалавек пачаў збываць «левы» хлеб. У Віцькі з’явіліся лішнія грошы, а потым ён закахаўся. Дзяўчына Свіста «належала» кіраўніку шайкі. Ён загадаў Віцьку абыходзіць яе бокам. Завязалася бойка. Патрапіўшы ў міліцыю, Свіст пачуў, як кіраўнік шайкі называецца чужым імем, раззлаваўся і здаў следчаму ўсю шайку. У Сібіры, на лесапавале, Віцька прабыў два гады. Пасля амністыі падаўся на Далёкі Усход і стаў матросам на рыбалоўным судне. Калі пачалася вайна, Віцька не захацеў адседжвацца ў тыле. Дапамог начальнік НКВД — вызначыў Свіста ў стралковую дывізію. Невінаватым сябе Свіст не лічыў, хацеў толькі, каб яго мінулае не ўзгадвалі. Аўсеева старшына прызначыў у вартавыя. Стоячы пад халодным дажджом, ён думаў пра заўтрашні дзень. Аўсееў не хацеў паміраць. Ён лічыў сябе чалавекам выключна таленавітым. «У роце Аўсееў жыў сам па сабе». Ён лічыў сябе нашмат больш разумным і інтэлігентным за іншых. Адных ён грэбаваў, на іншых не звяртаў увагі, але і на самога Аўсеева ніхто не глядзеў, ды і спаганялі з яго гэтак жа, як і з іншых. Гэта здавалася яму вельмі несправядлівым. Сваю выключнасць Алік Аўсееў ўсвядоміў яшчэ ў школе, гэтаму нямала паспрыяла яго маці. Бацька Аліка, ваенны ўрач трэцяга рангу, выхаваннем сына практычна не займаўся, «затое маці, ужо немаладая і вельмі сардэчная жанчына», любіла свайго геніяльнага сына. Перакаштаваўшы ўсе віды мастацтва, ад жывапісу да музыкі, Алік зразумеў: «там патрэбныя фанатычная самаадданасць, упартасць і катаржная праца». Гэта Аўсеева ня падыходзіла — ён хацеў дасягнуць большага малымі сродкамі. Спартыўнай кар’еры ў Аліка таксама не атрымалася. З футбольнай каманды яго выключылі за грубасць. Тады Аўсееў выбраў кар’еру ваеннага і стаў курсантам вучылішча. Ён марыў пра подзвігі і славу, і быў моцна расчараваны. Камандзіры ўпарта не заўважалі яго выключнасці, а астатнія курсанты яго неўзлюбілі. Неўзабаве пасля пачатку вайны Аўсееў зразумеў, што вайна — гэта не подзвігі, а кроў, бруд і смерць. Ён вырашыў, што «гэта не для яго», і з тых часоў імкнуўся толькі да аднаго — выжыць. Сёння поспех змяніў яму канчаткова. Выхаду з гэтай пасткі Аўсееў не бачыў. Пасля Аўсеева дзяжурыць выпала Глечыку. Гэта быў самы малады з шасці байцоў. За час вайны Глечык «парадкам агрубеў нутром і перастаў заўважаць дробныя нягоды жыцця». «І толькі адно вялікае перажыванне, ніколі не сціхаючы, дзень і ноч тачыла яго душу». Васіль Глечык нарадзіўся ў невялікім беларускім пасёлку і рос «нясмелым і маўклівым хлапчуком». Бацька Васі працаваў абпальшчыкам на мясцовым цагельным заводзе. Яго маці была спакойнай, вясёлай і жыццярадаснай. «Калі маці крыўдзілася, то і Васілька не мог адчуваць сябе шчаслівым». Шчаслівае жыццё Глечыка скончылася, калі загінуў бацька — Глечыка -старэйшага забіла токам. «Жыць стала цяжка, сумна і пакутна», бо маці прыйшлося адной падымаць дваіх дзяцей — Васілька і яго сястрычку Настачку. Пасля заканчэння сямігодкі маці адправіла Васілька вучыцца далей, а сама ўладкавалася на цагляны завод фармаваць чарапіцу. Паступова яна супакоілася, а потым і прыкметна павесялела. У адзін цудоўны дзень маці прывяла дадому немаладога мужчыну, завадскога бухгалтара, і сказала, што ён стане іх бацькам. Глечык збег з дому і паступіў у Віцебскую школу ФЗН. Маці яго адшукала, прасіла вярнуцца, але Вася на лісты не адказваў. Калі пачалася вайна, айчым пайшоў на фронт, маці і сястра зноў засталіся адны, і Вася засумняваўся. Пакуль ён разважаў, немцы падышлі да Віцебска, і Глечыку прыйшлося ратавацца. Дабраўся да Смаленска, пайшоў у войска добраахвотнікам. Цяпер яго клапаціла толькі адно гора: ён пакрыўдзіў маці, пакінуў яе адну. У станцыйнай вартоўні тым часам усе спалі. Заснуў і Рыгор Карпенка. У сне ён бачыў свайго бацьку і трох братоў. Бацька старшыны быў селянінам. Дзяліць на тры часткі свой невялікі зямельны надзел ён не захацеў, аддаў ўсю сядзібу старэйшаму сыну. Карпенка быў самым малодшым. Пасля дзесяцігадовай службы ў войску ён патрапіў на фінскую вайну, дзе атрымаў медаль «За баявыя заслугі». Пасля звальнення ў запас Карпенку «прызначылі намеснікам дырэктара льно. Разам з дырэктарам, «аднарукім чырвоным партызанам», яны зрабілі свой завод лепшым у раёне. Калі пачалася вайна, жонка Карпенкі чакала дзіця. На фронце Рыгору шанцавала. Шанцаванне змяніла Карпенка толькі сёння, але адступаць не збіраўся. У каржакаватага, дужа збітага старшыны было адно цвёрдае жыццёвае правіла: «усё няпэўнае хаваць у сабе, а напаказ выстаўляць толькі ўпэўненасць і непахісную цвёрдасць волі». Пачало днець. Фішар ўжо даўно выкапаў сабе прытулак і цяпер разважаў. «Супярэчлівае і незразумелае пачуццё мроілася ў ім у адносінах да старшыны Карпенкі». Вучонага прыгнятала яго патрабавальнасць, чэрствасць і злыя вокрыкі. Але варта было таму стаць не старшыной, а проста таварышам, Фішар гатовы быў выконваць любыя яго загады. Фішар не мог зразумець, як гэта ён, малады і здольны вучоны, ўпотай «стараўся дагадзіць нейкаму малапісьменнаму салдафону». Барыс Фішар лічыў сябе не занадта маладым — «мінуў чалавеку трэці дзесятак». Нарадзіўся ён у Ленінградзе. Да мастацтва Барыса далучыў бацька. Узяўшыся, нарэшце, за пэндзаль, Фішар зразумеў, што вялікага мастака з яго не атрымаецца, але мастацтва з яго жыцця не сышло. У 25 гадоў Барыс стаў кандыдатам навук у галіне мастацтвазнаўства. У войску ён стаў «белай варонай». Фішар адчуваў, як «грубае, страшнае жыццё штодзённа і няспынна сцірала з яго душы вялікае значэнне мастацтва, якое ўсё болей і болей саступала сваё месца інстынктам барацьбы». Фішар стаў сумнявацца: ці не памыліўся ён, аддаўшы мастацтву лепшыя гады свайго жыцця. Пасля Аўсеева на варце стаяў Пшанічны. Выйшаўшы з вартоўні, ён адчуў, што скончыўся чарговы этап яго жыцця. Цяпер самым разумным, на яго думку, «будзе здацца немцам — на іх ласку і ўладу». Ён разлічваў, што немцы прызначаць яго на якую-небудзь выгадную пасаду. З гэтымі думкамі Пшанічны дайшоў да бліжэйшай вёскі. З-за бліжэйшай хаты выскачылі немцы. Дарэмна Пшанічны даводзіў ім, што ён «палон». Немцы загадалі яму ісці па дарозе, а потым стрымана расстралялі. Гэтая кулямётная чарга разбудзіла Фішара. Ён спалохана падскочыў у акопе і пачуў далёкі трэск матацыклетных матораў. Фішар адчуў, што «надышоў той час, калі вызначыцца ўвесь сэнс яго жыцця». Калі з туману стала відаць першыя матацыклы, Фішар «зразумеў, што трапіць шанцаў у яго мала». Фішар расстраляў цэлую абойму, але ніяк не нашкодзіў ворагу. Нарэшце ён супакоіўся, старанна прыцэліўся і здолеў цяжка раніць нямецкага афіцэра, які сядзеў у калысцы матацыкла. Гэта быў адзіны подзвіг навукоўца. Немцы падышлі да акопа і расстралялі. Гукі стрэлаў паднялі астатніх байцоў. Толькі цяпер старшына выявіў, што знік Пшанічны, а праз некаторы час зразумеў, што пазбавіўся яшчэ аднаго байца. Першую хвалю матацыклаў і транспарцёраў яны адбілі. Увесь маленькі атрад ахапіла натхненне. Асабліва выхваляўся Аўсееў, хоць вялікую частку бою прасядзеў, уцягнуўшы галаву ў плечы, на дне акопа. Ён ужо зразумеў, што Пшанічны збег, і цяпер шкадаваў, што не зрабіў тое самае. Свіст па — ранейшаму быў аптыміст. Ён зрабіў вылазку да падбітага транспарцёра, дзе здабыў новенькі кулямёт і патроны да яго. Свіст падарыў старшыне залаты гадзіннік, які выцягнуў з кішэні забітага немца, а калі Карпенка разбіў яго аб сцяну старожкі, толькі пачухаў патыліцу. Кулямёт старшына аддаў Аўсееву, які не занадта узрадаваўся. Аўсееў выдатна разумеў, што менавіта кулямётчыкі гінуць першымі. У наступную атаку немцы кінулі танкі. Першы ж стрэл танка пашкодзіў адзіны ў атрадзе ПТР і цяжка параніў старшыну. Свіст загінуў — кінуўся пад танк з бранябойнай гранатай. Танкі адышлі назад, і Глечык адарваўся ад вінтоўкі. Старшына ляжаў без прытомнасці. «Самым страшным для Глечыка было апынуцца сведкам гібелі заўсёды рашучага, ўладнага старшыны». Аўсееў тым часам вырашыў, што самы час уцякаць. Ён выскачыў з акопа і рвануў праз поле. Глечык не мог дазволіць яму гэтага. Ён стрэліў. Цяпер яму аднаму трэба было скончыць бой. Глечык ўжо не баяўся. У яго свядомасці «паўстала абсалютная мізэрнасць ўсіх яго ранейшых, здавалася, такіх пякучых, крыўд». «Штосці новае і мужнае» ўваходзіла ў душу нясмелага хлопца. Раптам ён пачуў «дзіўныя журботныя гукі», поўныя амаль чалавечага адчаю. Гэта ляцеў на поўдзень жураўліны клін, а за ім, адчайна спрабуючы нагнаць зграю, ляцеў самотны жураўлік і жаласна крычаў. Глечык зразумеў, што дагнаць зграю ён ужо не зможа. У душы Васілька «раслі і шырыліся» вобразы людзей, якіх ён калісьці ведаў. Ахоплены ўспамінамі, ён не адразу пачуў далёкі гул танкаў. Глечык схапіў адзіную сваю гранату і стаў чакаць, а ў яго душы, абхопленай прагай жыцця, усё біўся жураўліны крык

Адказы на пытанні:

1. Васіль Быкаў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён быў двойчы паранены. Ён прайшоў праз пекла вайны і тое, што ён перажыў і адчуў, магло легчы ў аснову гэтай аповесці.

2. Васіль Быкаў — аўтар самых пранізлівых кніг пра вайну. Па яго творах былі пастаўлены дзесяць фільмаў, балет і опера. Экранізаваныя, у прыватнасці, былі «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Пастка», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», «Сотнікаў», «Знак бяды».

4. Пшанічны: Сквапны, асцярожны, недаверлівы, баязлівы, Свіст звяртаецца да яго толькі адным словам «мурло». Яго натуру ён зразумеў адразу. Пшанічны жыве па прынцыпе «Свая рубашка бліжэй да цела». » Ва ўсякіх абставінах ён зробіць не болей як для адводу вачэй і як-небудзь сябе не пакрыўдзіць.» З самага пачатку вайны ён марыў здацца немцам. Ён трымаўся падалей ад усіх, не з кім не дзяліўся, быў аднаасобнікам. Аднак у эпізодзе з кашай, дзе ўсе складваліся сваім харчам, ён прыхаваў ежу, а на чужую са смакам паквапіўся, не ведаючы, што яго сала таксама ў кашы зварана. У ім даўно зніклі ўсе прыкметы добрага і шчырага чалавека.

Вось як апісвае яго аўтар: «Пшанічны крыва ўсміхнуўся сваім мардатым адкормленым тварам». Такім чалавекам Пшанічны стаў не выпадкова. У яго быў цяжкі лёс. Яго родных – бацьку і маці раскулачылі і саслалі ў Сібір. Ён гадаваўся ў родзічаў, аднак не адчуваў сябе любімым і патрэбным. А кляймо сына кулака зачыніла ўсе дарогі перад даволі таленавітым юнаком. А ў хуткім часе ён азлобіўся, адасобіўся ад усіх. У душы стаў ненавідзець савецкую ўладу. Якая адабрала ў яго ўсё. Нават калі немцы напалі, ён адчуваў радасць. Спадзяваўся, што гэта перайначыць яго жыццё і ён здолее паказаць усім чаго ён варты на самой справе. Старшына Карпенка: Чалавек моцнага характару, здольны на самаахвяраванне. На старшыну заўсёды можна пакласціся: ён не падвядзе. Гэта адчуваюць усе шасцёра вайскоўцаў, пакінутых на пераездзе. Ён устойліва і мужна пераносіць ўсе нягоды вайны, яе нечалавечыя выпрабаванні і ў той жа час застаецца звычайным чалавекам з натуральнымі, простымі марамі пра канец вайны, пра здароўе, пра жыццё. Аўтар апісвае яго як «каржакаватага, упэўненага ў сабе, уладарнага камандзіра» На рахунку Карпенкі яшчэ і фінская вайна, адкуль ён вярнуўся з узнагародай. Ён вопытны воін, аптыміст, чалавек моцнага характару, «дбаў пра іншых і ніколі асабліва не клапаціўся аб сабе. Здаралася, ён заставаўся на нядоўга камандзірам батальёна, даўжэй – камандзірам роты, немцы асабліва яго нідзе не білі, звычайна выходзіла так, што і Карпенка, налаўчыўшыся, даваў добрай здачы. Ён не вельмі палохаўся сам, пільна сачыў за боем, не даваў спуску баязліўцам, байцы трошкі крыўдавалі на яго за лішнюю строгасць, але ў баях цанілі крыклівага старшыну.» Гэта чалавек верны прысязе і сваёй Радзіме. Нават смяротна паранены, ён аддаваў загады, заклікаў біць немцаў.

5. Пшанічны і Аўсееў – людзі з асаблівымі лёсамі. У кожнага з іх была свая сцяжынка, якая прывяла іх да самых нізкіх інстынктыўных паводзін самазахавання. Пшанічны наіўна лічыў, што будзе прыняты немцамі і нават атрымае добрую пасаду пры іх, бо пры савецкай уладзе яго лічылі ні кім, другі – у самы цяжкі час бяжыць з поля бою, бо не прывык у жыцці змагацца з цяжкасцямі, пераадольваць сябе, быць самаахвярным.

6. «Жураўліны крык» – гэта сум, журба па заўчасна загінуўшых маладых хлапчуках, які гінулі невядомымі героямі. Трагедыя гібелі, бесчалавечнасці вайны, жорсткая праўда яе – не ўсе былі героямі, нехта бег, здаваўся, а нехта, як Карпенка, Свіст, Фішар і Глечык выконвалі свой патрыятычны абавязак да канца. У чаканні свайго апошняга бою і прадчуваючы сваю хуткую гібель, васемнаццацігадовы Глечык раптоўна чуе крык журавоў і яго сэрца ўзгадвае ўсе лепшыя яго гады жыцця. Усведамлення хуткай гібелі цяжка лажыцца на сэрца, асабліва, калі ён убачыў маленькае жураўля: «– Курл!.. Курл!.. Курл!.. Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыламі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок. Ад яго амаль чалавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у ветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгчнастай шыяй, але дагнаць чародку не мог.» Юнаку стала шкада жураўлёнка, ён бачыў у ім сябе – адзінокага, пакінутага на смерць і моцнай прагай жыцця ў маладым сэрцы. Усё жыццё пранеслася ў яго перад вачамі. Але хлопец здолеў пераадолець сябе перад будучыняй, праявіўшы сябе заўчасна пасталелым мужчынам, з жалезнай воляй: «Ён разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык…»

7. Падрабязны план аповесці:
1. Дарогу трэба перакрыць на суткі.
2. Байцы на пераездзе рупна ўляглі ў работу
3. На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны.
4. Свая рубашка бліжэй да цела, а жыццё для яго даражэй за ўсё.
6. Так спакваля ў гэтую пакінутую людзьмі будыніну сышліся яны пяцёра…
 7. Дурны я чалавек… вось. Шалёны, безгаловы… – казаў Свіст. – Наогул абармот. Толькі цяпер зразумеў гэта…
8. Адно з двух, думаў Аўсееў, ці ўсе яны на чале з старшыной – круглыя асталопы, ці ён сам – ныцік і трус.
9. Калі зусім дагарэлі дровы, яшчэ доўга яркай чырванню зіхацела вуголле, па ім дзе-нідзе прабягалі сінявата-празрыстыя агеньчыкі, але іх усё менела, і з імі ўсё гусцеў змрок у гэтай хаціне
10. Ціхае і прыгожае было маленства Васількі Глечыка.
11. Нялёгкае было жыццё сялянскага хлопца Карпенкі.
12. Калі страляніна за лесам сціхла, Фішар схамянуўся ад свае трывожнай задуменнасці і схапіў лапатку…
13. Ад паспешнай хады Пшанічны разагрэўся, расшпіліў каўнер шыняля і трохі сцішыў крок.
 14. Ён вельмі дакладна адчуваў свой абавязак і ўжо набраўся рашучасці да канца выканаць яго…
15. Карпенка рвануў дзверы і зычным голасам, здольным узняць полк, закрычаў у старажоўку: – У ружжо!!!
16. Аўсееў пакутаваў і ўсё папракаў сябе, прадчуваючы хуткую гібель, папракаў, што не знік ноччу, калі стаяў на варце.
17. Увесь гэты восеньскі панылы абшар напоўніўся бязладным страшэнным грымоццем.
18. Страляніна паменшала, і абцярушаны зямлёй, замурзаны, спакутнелы Глечык адарваўся ад сваёй вінтоўкі.
19. Хлопец невыразна адчуваў, што, перажыўшы яго, ён ужо не мог застацца ранейшым – ціхмяным, боязкім Глечыкам, нешта новае – мужнае і цвёрдае – уваходзіла ў яго характар. Аповесць мае цікавую кампазіцыю. Завязка дзеяння – шасцёра байцоў застаюцца на чыгуначным пераездзе. Каб затрымаць фашыстаў на суткі. Кульмінацыя – няроўны бой з немцамі, пасля якога Глечык забівае ўцякаючага Аўсеева. Развязка – Глечык маральна гатовы прыняць свой апошні бой. Твор падзелены на часткі, якія не толькі адлюстроўваюць падзею аднаго дня, але і зазіраюць далёка ў мінулае. Кожны баец у розных частках аповесці ўзгадвае сваё мінулае, адчувае шкадавання і сум. Перад намі праходзяць не толькі вобразы байцоў, але і іх гісторыі жыццця, які дазваляюць зразумець матывы іх паводзінаў і адносін да свайго абавязку.

8. Па характары развіцця дзеяння, па сюжэце гэты твор таксама больш складаны чым апавяданне. Тут вядзецца расказ пра лёсы некалькіх байцоў, якія былі пакінуты ля пераезду,каб на суткі стрымаць немцаў.

9. Абзац з выказвання пісьменніка і крытыка Алеся Адамовіча, дзе вельмі сцісла, коратка і дакладна характарызуецца змест аповесці, сэнс усяго, што паказана ў творы: Шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе Першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. Адчуванне страшэннай і незразумелай катастрофы. I нявер’е, што гэта праўда, што гэта можа быць. I рэальнасць – усе шасцёра бліжэй за ўсіх да той злавеснай сілы, якая сунецца з захаду і перад якой усё, гэткае, здавалася, надзейнае, незразумела адступіла і адступае. А яны асталіся – загад і абавязак, – хоць кожная жылка крычыць, патрабуе не чакаць.