суббота, 22 февраля 2020 г.

Прыслоуе. Наречие


 

Прыслоўе.
Прыслоўе — нязьменная часьціна мовы, абазначае прыкмету дзеяньня, стану альбо якасьці.
Прыклады прыслоўяў:

мейсца наверсе, уперадзе, сьпераду, управа, справа, улева, зьлева, унізе, пасярэдзіне, ззаду, дзе, тут, там, усюды, недзе, нiдзе, куды, сюды, туды, сяды-тады, нiкуды, некуды, побач, супраць, паблізу, наперадзе, навокал, далёка
часу калі, потым, тады, калісьцi, нiколi, зараз, цяпер, ужо, сёньня, сёлета, летась, залетась, налета, неўзадаўжкі
колькасьцi колькi, столькi, гэтулькi, некалькi, нiколькi, вельмi, надта, досыць, шмат, двойчы, аднойчы, дашчэнту
прычыны i мэты чаму, чамусьцi, навошта, затым, таму, знарок, зьнячэўку
спосабу дзеяньня як, таксама, гэтак, усяляк, iнакш, па-мойму, неяк, абы-як, сяк-так, раптам, нарэшце, памалу, пакрысе, зноў, навогул, штораз, штогод, часам, разам, лацьвей, якраз, уздоўж, ушыр, утоўшч


1) Каб узмацніць дзеяньне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца зь дзеяслова й прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова: просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець.
2) У гутарцы характэрна ўжываньне прыслоўяў з займеньнікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што.
У гутарцы прыслоўі шырокаўжывальныя пры адказах на пытаньні:

Як? паважна прыняў вестку
забралі ўсё дазваньня
сын якраз як бацька
Дзе?Беларусь ляжыць пасярэдзіне Эўропы
уверсе пад стольлю вісіць люстра
Куды?зараз трэба павярнуць улева
малыя пабеглi напярэймы дзеду
бяру бiлет туды й назад
Адкуль?адсюль да дому ўжо недалёка
адгэтуль паедзем на мэтро
Калі?ранiцай сьнедаем
калі-нікалі ён наведваецца сюды
Дзеля чаго?нездарма мае быць гэтая размова
скажы, навошта ён прыйшоў?



161. Разгледзьце табліцу. Дапоўніце прыкладамі з папярэдняга лінгвістычнага тэксту і практыкаванняў.

ЗначэннеПытаннеПрыклады
1. Месцад з е? к у д ы? а д к у л ь?справа...
2. Часкалі? як доўга? з якога часу? да якога часу?
3. Прычыначаму? па якой п р ы ч ы н е?
4. Мэтаз якой мэтай?
5. Спосаб дзеянняя к? я к і м ч ы н а м?
6. Мера і ступеньк о л ь к і? наколькі? у якой ступені?


Комментариев нет:

Отправить комментарий